Брытанскі «адказ» на знешнюю «пагрозу»

0
236

«Спадзявайцеся на Бога, але порах трымаеце сухім» – як сцвярджае паданне, папярэджваў англійскі рэвалюцыянер і палітычны дзеяч 17-га стагоддзя, Олівер Кромвель. Выраз стаў устойлівым і выкарыстоўваецца ў сэнсе «быць заўсёды гатовым даць адпор». Вось і сучасныя англійскія палітыкі «заўсёды гатовы».

Напрыклад, лідар Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі Кемі Бадэнок лічыць, што краіна павінна павялічыць сродкі на ваенныя патрэбы, бо ёй пагражае… Расія, якая мяркуе «напасці» ў хуткім часе на дзяржаву, «якую палічыць слабой». Што ж рабіць, каб не быць «слабой» у час эканамічнага крызісу, які ахапіў краіны Еўропы?

На гэта пытанне ў амбіцыйнай палітычнай «ледзі» свой адказ – трэба грошы «ўзяць» у інвалідаў і ветэранаў Так-так, абмяжаваць іх сацыяльныя ільготы, абкласці іх падаткамі нароўне з працаздольным насельніцтвам, а вызваліўшыся фінансы пусціць на зброю.

Як кажуць: «у страха вочы вялікія». Не толькі Кемі Бадэнок лічыць пагрозу з боку Расіі рэальнай. Начальнік штаба абароны Узброеных сіл Вялікабрытаніі Рычард Найтон таксама мяркуе, што краіна сутыкнулася з самым высокім узроўнем пагроз з часоў «халоднай вайны». Ён усур’ёз заяўляе, што Расія «прамацвае і правярае» брытанскую абарону – якім чынам, праўда, не зразумела.

Чытаеш такія «навіны» і падаецца, што еўрапейскія палітыкі апошнім часам нагадваюць дзяцей, якія спачатку прыдумляюць «ваенныя страшылкі», упэўніваюць сваіх грамадзян у іх рэалістычнасці, а потым і самі пачынаюць верыць у свае выдумкі. Між іншым, гэта дазваляе ўсе ўзнікшыя сацыяльныя і эканамічныя выклікі спісаць на «знешнюю пагрозу». «Падцягваем папругі», паважаныя брытанцы, усё дзеля вашай бяспекі.

Вось і Кемі Бадэнок не стала выключэннем і прапанавала свой «выхад з палажэння», які вельмі далёкі ад еўрапейскіх лозунгаў «абарону правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі».

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о