На палігоне “Брэсцкі” стартавалі сумесныя вучэнні разведчыкаў Беларусі і Казахстана “Лясное брацтва – 2026”.
Спецыяльна-тактычныя вучэнні носяць прыкладны характар і накіраваны на вырашэнне шырокага спектра задач: ад адпрацоўкі навыкаў прымянення сучаснай ваеннай тэхнікі да павышэння ўзроўню аператыўнай сумяшчальнасці штабоў і падраздзяленняў.
Ключавой асаблівасцю “Ляснога брацтва” стане інтэнсіўны абмен прафесійным вопытам. Ваеннаслужачыя дзвюх дзяржаў прааналізуюць сучасныя падыходы да арганізацыі і вядзення разведкі, абмяркуюць тактычныя прыёмы, актуальныя для ўмоў сучаснай дынамічнай абстаноўкі, адпрацуюць сумесныя дзеянні.
Спецыфікай гэтага вучэння з’яўляецца падзел ваеннаслужачых па прынцыпе 50 на 50, дзе са складу разведвальных груп частку камандзіраў складае кантынгент Узброеных Сіл Рэспублікі Казахстан, а астатнюю частку – 50% – Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне такіх вучэнняў – важны крок бяспекі на прасторы АДКБ. Ва ўмовах, калі характар пагроз становіцца ўсё больш складаным, здольнасць падраздзяленняў спецпрызначэння дзейнічаць як адзіны механізм з’яўляецца важным фактарам.
“Лясное брацтва – 2026” пацвярджае, што ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана носіць сістэмны і канструктыўны характар. Такое ўзаемадзеянне, заснаванае на абмене перадавымі методыкамі і сумеснай адпрацоўцы баявых задач, безумоўна, ідзе на карысць абедзвюм краінам, умацоўваючы іх абаронны патэнцыял і гатоўнасць да адэкватнага рэагавання на любыя выклікі сучаснасці.
Святлана СОБАЛЕВА.







Оставить комментарий