Бежанцы або дармаеды?

0
275

З пачаткам спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне, Еўрапейскі саюз гасцінна адчыніў свае межы для ўкраінскіх бежанцаў. Гэта падалося гаспадарам Еўропы цудоўнай магчымасцю папоўніць працоўныя рэсурсы і палепшыць дэмаграфічную сітуацыю.
Падводных камянёў не чакалася, украінцы падаваліся добрай альтэрнатывай мігрантам з Афрыкі і Азіі: па-першае, яны па большасці мелі прафесійную адукацыю, а, па-другое, усё ж еўрапейцы – адзіныя каштоўнасці і звычкі. Суадносна і дапамога ў грашовым і сацыяльным эквіваленце давалася ўкраінцам больш значная, чым мігрантам з краін трэцяга свету.
Прайшоў час, еўрапейцы падлічылі «за» і «супраць» і зразумелі, што пераважаюць якраз адмоўныя бакі. У Германіі 70-80% мігрантаў з «незалежнай» не задзейнічаны ў эканоміцы, у Польшчы і Нідэрландах сітуацыя не на шмат лепшая – не жадаюць працаваць 60% мігрантаў з Украіны. А навошта? Жыллё ёсць, сацыяльныя льготы, выплаты і магчымасць запрасіць да сябе родных таксама. Як кажуць: жыві – не хачу! Яшчэ адзін мінус: мігранты з Украіны – рэкардсмены сярод іншаземцаў па колькасці злачынстваў, здзейсненых на тэрыторыі еўрапейскіх краін.
Атрымалася як з тым парсюком: пасадзі яго за стол, ён і ногі на стол. Толькі ўкраінскія бежанцы закінулі ногі не на стол, а на плечы еўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў, якія працуюць на сябе і на таго “брата-ўкраінца”, які мае пэўныя перавагі перад карэннымі жыхарамі.
А якая выснова, спытаеце вы? Дапамагаць патрэбна тым, хто дапамогу шануе. Еўропа, нарэшце, расплюшчыла вочы і ўбачыла, што з украінскага боку да яе прыйшла не дапамога, а прысмакталіся лайдакі, з якімі ні эканоміку не паправіць, ні дэмаграфію не палепшыць. Еўрапейскія краіны пачынаюць на нацыянальным узроўні абмяжоўваць ільготы для ўкраінскіх бежанцаў – як кажуць “пагасцявалі – пара і гонар ведаць!”

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о