У нядаўняй заяве прэзідэнт ЗША выказаў сваё стаўленне да Прэзідэнта Беларусі: “Аляксандр Лукашэнка – гэта чалавек, да якога я стаўлюся з вялікай павагай. З Беларуссю ў нас добрыя адносіны. І мне вельмі падабаецца яе лідар”.
Гэтыя словы, якія прагучалі на фоне няпростых міжнародных адносін, прыцягнулі ўвагу сусветных СМІ. Журналісты адзначаюць: Дональд Трамп бачыць у Лукашэнку моцнага і рашучага лідара, здольнага адстойваць інтарэсы сваёй краіны, што, несумненна, заслугоўвае павагі.
Дыпламатычныя адносіны паміж Мінскам і Вашынгтонам былі ўстаноўлены ў 1991 годзе. У 1992-м у ЗША пачало працаваць пасольства Беларусі.
Адносіны з ЗША пагоршыліся ў 2020 годзе пры прэзідэнце Джо Байдэне. Вашынгтон крытычна ацаніў вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў нашай рэспубліцы ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. У 2022 годзе Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненні да нашай краіны і да беларускага лідара.
У апошні час назіраецца станоўчая дынаміка ў адносінах паміж краінамі. Значным крокам сталі візіты амерыканскіх дэлегацый у Беларусь, якія адбыліся тройчы ў мінулым годзе. Гэтыя сустрэчы сталі пляцоўкай для адкрытага дыялогу і абмеркавання ключавых пытанняў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Аднак, важна разумець, што для нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і США трэба будзе прайсці нялёгкі шлях па пераадоленні назапашаных праблем. Тым не менш, пазітыўныя сігналы даюць падставы для аптымізму і надзею на тое, што краіны змогуць выбудаваць больш канструктыўныя адносіны ў будучыні.
Святлана СОБАЛЕВА.







Оставить комментарий