Напрыканцы мінулага тыдня Петрыкаўшчына стала пунктам прыцягнення для Гомельскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”.
Голас сучаснай жанчыны
Старт задала дыялогавая пляцоўка “Роля жанчыны ў сям’і і грамадстве”, аргані-заваная Петрыкаўскай раённай арганізацыяй РГА ”Белая Русь”. Ганаровымі гасцямі і спікерамі мерапрыемства сталі: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Святлана Сянько, намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі РГА ”Белая Русь” Наталля Мамрукова, прыёмная маці дзіцячага дома сямейнага тыпу Тамара Якубенка, урач-эксперт кабінета медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” Яна Сцепаненка, б’юці-майстар, візажыст-стыліст Ірына Каюкала.
Мерапрыемства, якое прайшло ў фармаце адкрытай размовы, сабрала актыўных жанчын раёна, прадстаўнікоў улады і экспертаў, каб абмеркаваць актуальныя пытанні, якія датычацца ролі сучаснай жанчыны, сямейных каштоўнасцей і сацыяльнай пазіцыі. Сустрэча пацвердзіла: беларуская жанчына – гэта велізарная сіла, здольная змяняць свет да лепшага, захоўваючы вернасць традыцыям і сваёй сям’і.

Музыка, якая аб’ядноўвае
Наступнай кропкай марафону стаў раённы Дом культуры, які адчыніў свае дзверы для сапраўдных знаўцаў музыкі і тых, хто падзяляе каштоўнасці любові да Радзімы. Так, у рамках марафону адбыўся канцэрт духавога аркестра Гомельскіх гарадскіх аркестраў, яго салістаў, а таксама дзіцячага вакальнага калектыву ”Music kids”. Атмасфера свята, адзінства і гонару за сваю краіну напоўніла залу, стаўшы яркім сведчаннем сілы грамадскай арганізацыі.

Новыя члены РГА “Белая Русь” і заслужаныя ўзнагароды
Асаблівую значнасць мерапрыемству надало ўрачыстае прыняцце новых членаў у рады грамадскай арганізацыі ”Белая Русь”. Членскія білеты атрымалі Вольга Мейлах, Ганна Туравец, Маргарыта Занкевіч, Валянціна Фалеева, Наталля Завадская, Вольга Рыбалка, Дзіяна Дрогун.
За шматгадовую плённую працу, актыўную грамадзянскую пазіцыю, энтузіязм і самааддачу Ганаровай граматай Гомельскай абласной арганізацыі РГА ”Белая Русь” узнагароджаны: Яна Мамрова, старшыня пярвічнай арганізацыі Петрыкаўскай РГА ”Белая Русь” сектара культуры Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта; Крысціна Браім, член пярвічнай арганізацыі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Петрыкаўскай РГА “Белая Русь”.
Таксама за плённую працу, актыўную грамадзянскую пазіцыю, энтузіязм і самааддачу Падзяка аб’яўлена: Алене Бізюк, старшыні пярвічнай арганізацыі ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”; Алене Панамарэнка, члену пярвічнай арганізацыі ДУА ”Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Петрыкава”; Алене Паўлючок, старшыні першаснай арганізацыі ДУ “Капаткевіцкі сацыяльны пансіянат “Палессе”; Наталлі Аўрамец, старшыні пярвічнай арганізацыі ДУА “Брынеўская сярэдняя школа”. Гэтыя людзі заўсёды наперадзе і вядуць за сабой іншых.
Патрыятычны марафон – гэта жывы сімвал нашай згуртаванасці і вернасці традыцыям!
Марыя ТАМКО, фота аўтара.






Оставить комментарий