Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адзначыў сваё 25-годдзе. Гэта не проста чарговая дата ў календары, а сведчанне доўгага і плённага шляху, напоўненага клопатам, падтрымкай і дапамогай тым, хто ў ёй найбольш мае патрэбу.
З нагоды мы сустрэліся з дырэктарам Цэнтра Крысцінай Аляксандравай, каб даведацца, чым жыве ўстанова і яе работнікі – тыя, хто штодзённа прысвячаюць сябе нялёгкай, але такой важнай справе.

Гісторыя Цэнтра
– 1 верасня 1988 года для аказання сацыяльных паслуг на даму грамадзянам пажылога ўзросту і людзям з абмежаванымі магчымасцямі было створана аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму пры Петрыкаўскім райсабесе.
1 студзеня 1995 года аддзел сацзабеспячэння быў перайменаваны ў аддзел сацыяльнай абароны Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта. Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму ўзначальвала Ганна Пятроўна Міцкевіч. На той час у ім налічвалася каля 15 работнікаў і 150 абслугоўваных..
1 красавіка 2001 года Рашэннем Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта створаны тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Дырэктар – Сухоцкая Галіна Паўлаўна, якая ўзначальвала ўстанову да 2024 года.
Крыху пра лічбы
– На сённяшні дзень неабходную падтрымку з боку ТЦСАН атрымліваюць больш за 10 тысяч чалавек. Толькі за мінулы год 116 чалавек былі забяспечаны тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Псіхалагічную дапамогу атрымалі каля 500 чалавек.Паслугамі “крызіснага пакоя” скарысталіся 2 землякі. Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў наведваюць 139 чалавек, аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту – 94.
Для 20-ці землякоў арганізаваны падвоз з сельскіх населеных пунктаў.
Рэалізацыя дзяржпраграм
– Сучаснае грамадства ставіць перад Цэнтрам важныя задачы па забеспячэнні годнага жыцця для грамадзян, незалежна ад узросту і стану здароўя.
Рэалізацыя дзяржаўнай праграмы “Грамадства роўных магчымасцей» на 2026-2030 знаходзіць сваё ўвасабленне ў наступных ключавых напрамках: сацыяльнае абслугоўванне на даму, дзённае знаходжанне ў ТЦСАН, матэрыяльная дапамога, медыцынскае абслугоўванне.
Актыўна рэалізуецца на Петрыкаўшчыне Нацыянальная стратэгія “Актыўнае даўгалецце”. Яна ўключае стварэнне ўмоў для актыўнага ладу жыцця, падтрымку працоўнай занятасці і валанцёрства, развіццё сістэмы адукацыі і навучання на працягу ўсяго жыцця, прафілактыку захворванняў і ўмацаванне здароўя.
Асаблівая ўвага надаецца комплекснай падтрымцы лю-дзей з інваліднасцю, што прадугледжвае: рэабілітацыйныя мерапрыемствы, стварэнне безбар’ернага асяроддзя, забеспячэнне ўдзелу людзей з абмежаваннымі магчымасцямі ў жыцці грамадства.
У сучасным свеце, дзе дэмаграфічныя працэсы адыгрываюць ключавую ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці любой краіны, асаблівую важнасць набывае прадуманая і эфектыўная дзяржаўная палітыка. Менавіта таму праграма на новую пяцігодку “Развіццё дэмаграфічнага патэнцыялу” з’яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці Цэнтра і патрабуе ўважлівага падыходу і комплекснай рэалізацыі.
Сям’і – першачарговая ўвага
– У Цэнтры кожнага чакае неабходны прыём і максімальная дапамога ў вырашэнні неабходных задач. Але ў работнікаў установы ёсць і асаблівыя моманты. Напрыклад, калі сям’я чакае нараджэнне дзяцей, становіцца шматдзетнай, ці калі нараджаюцца двайняты, трайняты.
Толькі за 2025 год землякі атрымалі 91 пасведчанне шматдзетных сямей.
“Цэнтр – наш дом”
– Насычаным з’яўляецца і прафсаюзная жыццё. Калектыву ТЦСАН усё цікава! Яны спяваюць, танчаць, удзельнічаюць у грамадскіх мерапрыемствах. Сярод работнікаў – члены раённага аддзялення партыі “Белая Русь”, РГА “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”, “БРСМ”.
Чалавечнасць найвышэйшага ўзроўню
– Усе дасягненні тэрытарыяльнага цэнтра – гэта вынік працы вялікай і згуртаванай каманды яго 160-ці работнікаў. Усе нашы аддзяленні ўзаемазвязаны. І калі ёсць гэтае адзінства, тады і атрымліваецца неабходны вынік.
У дадзенай галіне не можа быць выпадковых людзей, гэта праца па прызванні.
Жадаю ўсім работнікам Цэнтра моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і паспяховай працы на карысць жыхароў нашага раёна.
Выказваю словы падзякі кіраўніцтву раёна, начальніку ўпраўлення, спонсарам за падтрымку і аказанне ўсебаковай дапамогі Цэнтру.
Выказваю падзяку ветэранам галіны за вернасць прафесіі, неабыякавае і добрасумленнае стаўленне да справы, безмежную любоў да людзей, вопыт, які вы перадаеце маладым калегам.

Гутарыла
Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о