Сёння ў вялікай зале райвыканкама прайшло пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.
На парадак дня было вынесена пытанне выканання патрабаванняў заканадаўства аб захаванасці ўласнасці ў дзейнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, у тым ліку эфектыўнасці прымаемых мер па скарачэнні ўзроўню падзежа жывёлы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік пракурора Гомельскай вобласці Уладзімір Тарасенка, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці Андрэй Прыкота, намеснік старшыні – начальнік упраўлення ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама Наталля Паразенка, старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр Верамееў, пракурор Петрыкаўскага раёна Андрэй Лявончык. Мерапрыемства мела на мэце правядзенне работы над памылкамі па самых уразлівых і самых адказных накірунках дзейнасці сельгас галіны: утрыманне маладняку, кармленне пагалоўя, фарміраванне кармавых сумесяў з улікам катэгорыі жывёлы, асемяненне, раздой, утрыманне і догляд.
Пракурор Петрыкаўскага раёна звярнуў увагу на некаторыя недапрацоўкі ў дадзенай галіне раёна, вызначыўшы галоўную прычыну гэтых праблем. На жаль, ключавым фактарам, які стрымлівае развіццё аграрнага сектара на Петрыкаўшчыне, з’яўляецца слабая выканальніцкая дысцыпліна адказных работнікаў і спецыялістаў, а таксама недастатковы ўзровень іх прафесійных кампетэнцый.
У сваю чаргу кіраўнік раёна, выступаючы перад прысутнымі, падкрэсліў: менавіта добрасумленнае і адказнае выкананне сваіх службовых абавязкаў з’яўляецца не проста патрабаваннем, а залогам поспеху ў працы. Адказнасць – гэта не проста слова, а прынцып, які павінен пранізваць усе аспекты прафесійнай дзейнасці. Гэта разуменне таго, што кожнае рашэнне, кожнае дзеянне мае свае наступствы, і гэтыя наступствы ўплываюць на жыццё людзей, на стан спраў.






Оставить комментарий