У цэнтры ўвагі прадстаўнікоў мясцовай улады падчас правядзення выступленняў інфармацыйна-прапагандысцкай групы не толькі арганізацыі і прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасці, значная работа вядзецца і з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прыватнымі прадпрыемствамі.

Ад турызму да здароўя: Наталля Ходзька аб развіцці ПетрыкаўшчыныСёння Наталля Ходзька, намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама, якая курыруе пытанні сацыяльнай сферы ў рамках адзінага дня інфармавання сустрэлася с супрацоўнікамі крамы “Уют”. Наталля Мікалаеўна спынілася на трэндах і новых напрамках развіцця турызму ў нашай краіне, а затым расказала пра перспектывы развіцця Петрыкаўшчыны, як турыстычнага рэгіёна. Засяродзіла ўвагу на відах турызму, якія з паспяхоўвасцю рэалізоўваюцца ў нашым рэгіёне, абмеркавала з супрацоўнікамі пытанні сувязі турызму і гандлю. Акрамя гэтага намеснік старшыні спынілася на планах развіцця раённага цэнтра, што ўжо зроблена і што яшчэ плануецца зрабіць у сацыяльна-эканамічнай сферы горада і раёна. Асаблівую ўвагу спікер звярнула на супрацоўніцтва з ААТ “Беларуськалій” у плане аказання спонсарскай дапамогі на набыццё новага абсталявання для Петрыкаўскай ЦРБ. Наталля Ходзька пазначыла, што гэта дазволіла значна павысіць якасць дыягностыкі захворванняў, але работа па гэтым напрамку працягваецца.

Ад турызму да здароўя: Наталля Ходзька аб развіцці Петрыкаўшчыны
Намеснік адказала на пытанні пакупнікоў па развіцці інфраструктуры горада, работы аб’ектаў сацыяльнай сферы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о