1941-шы: 85 гадоў подзвігу

0
152

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны для жыхароў нашай краіны не маюць срока даўнасці. Яны жывуць у сэрцах кожнага беларуса. Першыя гадзіны, дні, месяцы вайны – гэта тое, што стала адпраўной кропкай цяжкіх выпрабаванняў, якія леглі не толькі на плечы вайскоўцаў, але і мірных жыхароў: старых, дзяцей, жанчын. Гэта нельга забыць, гэта неабходна памятаць.

1941-шы: 85 гадоў подзвігуМаштабная перасоўная гісторыка-патрыятычная выстава “85 гадоў подзвігу”, прысвечаная абаронцам і абарончым баям 1941 года на Гомельшчыне, стартавала ў маі 2026 года ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры і крочыць па раёнах вобласці, з’яўляючыся напамінам пра 1941 год.

1941-шы: 85 гадоў подзвігуНапрыканцы ліпеня экспазіцыя прыбыла на Петрыкаўшчыну і кожны жыхар раёна на працягу тыдня мог яе наведаць у Петрыкаўскім краязнаўчым музеі. Выстава “85 гадоў подзвігу” ўключае рэдкія артэфакты і архіўныя матэрыялы. Гэта не проста гістарычна-даведачны матэрыял – гэта кавалачак агульнай гісторыі. Унікальныя музейныя прадметы, асаблівасці ваеннага быту, стэнды і макеты дамоў з партрэтамі-мураламі.

1941-шы: 85 гадоў подзвігуЯшчэ адна адметная асаблівасць – спецыяльны гукавы модуль з гукамі і песнямі ваенных часоў. Вы нібыта пераступаеце небачную мяжу і апынаецеся ў далёкім 1941 годзе.

Экспазіцыя стала знакавым мерапрыемствам для Петрыкаўшчыны, якое дазволіла адчуць падзеі, якія адбываліся 85 гадоў таму.

1941-шы: 85 гадоў подзвігуНаведаць экспазіцыю прыходзілі цэлымі калектывамі, каб не толькі ўбачыць на свае вочы выставу, але і абмеркаваць з калегамі тыя жахлівыя падзеі вераломнага нападу гітлераўскай Германіі на нашу краіну. Супрацоўнікі РАНС і ЖКГ, ЦРБ і ПМС, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, фармацэўты, газавікі і прадстаўнікі іншых арганізацыій і ўстаноў, і, зразумела, юныя петрыкаўчане – кожны для сябе адкрываў новыя гераічныя і трагічныя факты лета 41-га года.

Такія экспазіцыі дазваляюць нам не толькі памятаць, але і ўявіць
ваенные падзеі, зразумець усю веліч подзвігу, які здзейсніў беларускі народ.

Надзея СІГАЙ,
фота з архіва
сектара культуры.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о