У рамках рабочага візіту ў Петрыкаўскі раён, дэпутат палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наведала рэдакцыю газеты “Петрыкаўскія навіны».
Візіт быў прысвечаны не толькі знаёмству з дзейнасцю выдання, але і віншаванню калектыву з двума знакавымі падзеямі: 95-годдзем з дня заснавання газеты і занясеннем на Дошку гонару па выніках 2025 года.
Парламентарый выказала шчырыя віншаванні калектыву «Петрыкаўскіх навін», падкрэсліўшы важнасць іх працы ў сучасным грамадстве.
–Ваша газета – гэта не проста крыніца інфармацыі, гэта сапраўднае сэрца раёна, якое адлюстроўвае яго жыццё, праблемы і дасягненні, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна.







Оставить комментарий