Ад ініцыятывы на месцах да эканомікі раёна

0
140

Ад ініцыятывы на месцах да эканомікі раёнаНапрыканцы мінулага тыдня ў Петрыкаўскім раёне адбыўся выязны семінар старшынь Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Гомельскай вобласці. Галоўная тэма мерапрыемства – прыярытэтныя накірункі развіцця турызму ў раёне: ад аграэкатурызму да культурна-гістарычнай спадчыны і захавання традыцый. Удзельнікі не толькі абмеркавалі планы, але і пазнаёміліся з патэнцыялам раёна.

Ад ініцыятывы на месцах да эканомікі раёнаУ семінары прынялі ўдзел старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Людміла Гошка, дэпутаты базавага ўзроўню Гомельшчыны.

Напачатку работы Кацярына Зянкевіч зрабіла асаблівы акцэнт на тым, як важна захоўваць самабытнасць кожнага кутка Гомельшчыны.
Ад ініцыятывы на месцах да эканомікі раёнаУдзельнікаў семінара прывітаў кіраўнік раёна Яўгеній Шкробат, які правёў віртуальную экскурсію па раёну, прадставіў яго эканамічныя і сацыяльныя магчымасці, прыроднае багацце і турыстычны патэнцыял.

Ад ініцыятывы на месцах да эканомікі раёнаСапраўдным сэрцам практычнай часткі семінара стаў Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Удзельнікі мерапрыемства агледзелі чатыры тэматычныя музеі, дзе прадстаўлены рамёствы Палесся, наведалі сафары-парк і Музей прыроды. Генеральны дырэктар прыродаахоўнай установы Юрый Апановіч падчас экскурсій распавёў пра важную дзяржаўную задачу, якая стаіць перад нацпаркам, – захаванне флоры і фаўны Прыпяцкага Палесся, а таксама зберажэнне нашай багатай культурна-гістарычнай спадчыны для будучых пакаленняў.

Ад ініцыятывы на месцах да эканомікі раёнаПадчас пленарнай часткі удзельнікі семінара падрабязна азнаёміліся з магчымасцямі нашага рэгіёна. Так, намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандра Янчанкава прэзентавала прысутным шырокі турыстычны патэнцыял раёна, акцэнтаваўшы ўвагу на яго ўнікальнасці, прыродным багацці і гасціннасці. Каб кожны куток Гомельшчыны працаваў на карысць унутранага турызму, патрэбны дакладны і сістэмны падыход.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер дадаў, што зараз у раёне вядзецца работа па складанні індывідуальных карт турыстычнага патэнцыялу для кожнага сельвыканкама. Гэта дазволіць выявіць і развіваць лакальныя брэнды.

Ад ініцыятывы на месцах да эканомікі раёнаСтаршыня Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў Леанід Валатоўскі прэзентаваў вопыт рэалізацыі праектаў па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў раёна шляхам далучэння да гэтага працэсу часова непрацуючых грамадзян.

Леанід Міхайлавіч дэталёва спыніўся на ініцыятывах, якія былі паспяхова рэалізаваны на базе кожнага сельвыканкама, пазнаёміў прысутных з эфектыўным алгарытмам рэалізацыі праектаў.

Кацярына Анатольеўна зрабіла асаблівы акцэнт на філасофіі сумеснай працы:
“Парадак на зямлі – гэта пастаяная і штодзённая праца. Калі кожны грамадзянін, незалежна ад свайго сацыяльнага статусу, унясе хоць маленькі ўклад у агульную скарбонку, мы атрымаем зусім іншую якасць жыцця.

Жыткавіцкі раён паказаў выдатны прыклад: яны змаглі не проста навесці парадак, а вярнуць людзям адчуванне гаспадара на сваёй зямлі. Гэты алгарытм трэба браць і маштабаваць”.

Падводзячы вынікі семінара, старшыня абласнога Савета дэпутатаў паставіла перад удзельнікамі канкрэтныя задачы. Кацярына Зянкевіч падкрэсліла: турыстычны патэнцыял павінен максімальна рэалізоўвацца на месцах сіламі сельскіх выканаўчых камітэтаў і дэпутатаў. Час патрабуе ініцыятыўнасці. Усе праекты, лакальныя маршруты і аграсядзібы павінны прыносіць рэальную карысць людзям, ствараць працоўныя месцы на вёсцы і працаваць на развіццё эканомікі рэгіёнаў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько адзначыла, што сумесная работа дэпутатаў усіх узроўняў дапамагае лепш бачыць патрэбы людзей на месцах.

Паводле слоў парламентарыя, развіццё турызму і сацыяльнай сферы ў рэгіёнах магчыма толькі пры спалучэнні заканадаўчай падтрымкі і ініцыятывы саміх грамадзян.

Навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і экалагічная культура застаюцца прыярытэтам нумар адзін. Калі навокал прыгожа, чыста і камфортна, тады і моладзь застаецца на малой радзіме, і госцю прыемна завітаць.

Прыклад Петрыкаўшчыны паказаў: калі ўсе працуюць у адзінай звязцы – ад сельскага жыхара і кіраўніка сельсавета да абласнога Савета і Парламента – вынік абавязкова будзе. Мы маем усё, каб зрабіць наш край сапраўднай турыстычнай жамчужынай Гомельшчыны!

Галіна КАЗАК,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о