Восеньскія дажджы традыцыйна агаляюць праблемныя месцы на гарадскіх дарогах. Вось і вуліца Якуба Коласа ў райцэнтры сёння выглядае далёка не лепшым чынам.
Пасля ападкаў праезная частка ператварылася ў суцэльную паласу перашкод. Глыбокія выбоіны хаваюцца пад вадой, і кіроўцам даводзіцца літаральна прабірацца навобмацак, рызыкуючы пашкодзіць аўтамабіль у чарговай «падводнай» яме. Няпроста даводзіцца і пешаходам.
Да надыходу маразоў застаецца зусім мала часу, таму дарожнае пакрыццё патрабуе тэрміновай увагі. Жыхары спадзяюцца, што балансаўтрымальнікі аператыўна прагрэйдзіруюць вуліцу, каб і кіроўцы, і пешаходы змаглі ўвайсці ў зімовы сезон спакойна і бяспечна.
В.МІКАЛАЕВА, фота аўтара.




