Участак дарогі патрабуе ўвагі

0
468

Днямі нашу ўвагу прыцягнула яміна, што ўтварылася ў месцы, дзе вуліца Рабочая прымыкае да Пушкіна. Глыбіня дазваляе заўважыць, колькі пластоў асфальту ляжала на гэтым участку дарогі дагэтуль і ўяўляе не толькі нязручнасці для навакольных. Наша назіранне пацвердзіла і мясцовая жыхарка, паведаміўшы, што яе ўнук, прыязджаючы тут на веласіпедзе страціў раўнавагу і ўпаў. “Мы не просім пакласці тут новае асфальтавае пакрыццё, але падсыпка адтуліны адсевам, як гэта было раней, вырашыла б надзённую праблему і вадзіцеляў, і пешаходаў”, – падзялілася меркаваннем жанчына. Спадзяваемся, што кампетэнтныя службы не пакінуць без увагі акрэсленую сітуацыю.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные