Час навесці парадак!

Восень – ідэальны час, каб падрыхтаваць участак да зімы і забяспечыць парадак на зямлі. Комплексная сезонная ўборка тэрыторыі ўключае догляд за глебай, садам, газонам і падрыхтоўку пабудоў да маразоў.

У адпаведнасці з Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў землекарыстальнікі абавязаны забяспечваць парадак на сваіх участках і замацаваных тэрыторыях.
Асаблівая ўвага нададзена:

  • уборцы апалай лістоты з участкаў і прылеглых тэрыторый агульнага карыстання, уключаючы канавы, латкі і кюветы;
  • абразанні і выдаленні аварыйных і сухіх дрэў, кустоў;
  • знішчэнню зараснікаў інвазіўных раслін.
    Варта памятаць, што спальванне галінак і сухіх раслін на сваіх прысядзібных участках дапускаецца толькі ў строгай адпаведнасці з Правіламі пажарнай бяспекі.
    У адпаведнасці з артыкулам 85 Кодэкса аб зямлі землекарыстальнікі абавязаны выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі, а таксама размешчаныя на іх будынкі ў адпаведнасці з іх мэтавым назначэннем і ўмовамі адвядзення зямельных участкаў, ажыццяўляць мерапрыемствы па ахове зямель, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 106 гэтага Кодэкса. Пунктам 1 артыкула 106 Кодэкса аб зямлі ўстаноўлена, што землекарыстальнікі павінны ажыццяўляць у межах прадастаўленых ім зямельных участкаў канкрэтныя мерапрыемствы па ахове зямель, у тым ліку добраўпарадкоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць зямлю, зямельныя ўчасткі, захоўваць урадлівасць глеб і іншыя карысныя ўласцівасці зямель. Эфектыўнае выкарыстанне зямель – выкарыстанне зямель у адпаведнасці з іх прызначэннем, якое прыносіць эканамічны, сацыяльны, экалагічны ці іншы карысны вынік – падпункт 1.54 пункта 1 артыкула 1 Кодэкса аб зямлі.
    Зробім нашы населеныя пункты чысцей і прыгажэй разам!



    Кацярына Шульга,
    галоўны спецыяліст аддзела ўпраўлення землеўпарадкавання Гомельскага аблвыканкама.

    Фота Марыі ТАМКО.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные