Спорт для ўсіх

15 лістапада гарадская фізкультурна-аздараўленчая зала стане месцам правядзення адразу трох спартыўных мерапрыемстваў раённага ўзроўню.

У спаборніцтвах будуць удзельнічаць людзі розных узростаў. У рамках раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры – шахматы і лёгкая атлетыка. Пачатак у 10 гадзін. Даведкі па нумары тэлефона 2-70-58. У 11 гадзін адбудзецца раённы турнір па дартсе сярод ветэранаў спорту. Узрост удзельнікаў ад 50 гадоў. Да ведама: кіданне дроцікаў: 3 пробных і астатнія 23 заліковыя – па цотных сектарах.
Ва ўсіх трох спартыўных мерапрыемствах пераможцаў і прызёраў чакаюць узнагароды.
Шаноўныя ўдзельнікі, балельшчыкі і аматары здаровага ладу жыцця. Чакаем вас у дзень спаборніцтваў!

Аляксей Каюкала.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные