Восень – ідэальны час, каб падрыхтаваць участак да зімы і забяспечыць парадак на зямлі. Комплексная сезонная ўборка тэрыторыі ўключае догляд за глебай, садам, газонам і падрыхтоўку пабудоў да маразоў.
У адпаведнасці з Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў землекарыстальнікі абавязаны забяспечваць парадак на сваіх участках і замацаваных тэрыторыях.
Асаблівая ўвага нададзена:
- уборцы апалай лістоты з участкаў і прылеглых тэрыторый агульнага карыстання, уключаючы канавы, латкі і кюветы;
- абразанні і выдаленні аварыйных і сухіх дрэў, кустоў;
- знішчэнню зараснікаў інвазіўных раслін.
Варта памятаць, што спальванне галінак і сухіх раслін на сваіх прысядзібных участках дапускаецца толькі ў строгай адпаведнасці з Правіламі пажарнай бяспекі.
У адпаведнасці з артыкулам 85 Кодэкса аб зямлі землекарыстальнікі абавязаны выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі, а таксама размешчаныя на іх будынкі ў адпаведнасці з іх мэтавым назначэннем і ўмовамі адвядзення зямельных участкаў, ажыццяўляць мерапрыемствы па ахове зямель, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 106 гэтага Кодэкса. Пунктам 1 артыкула 106 Кодэкса аб зямлі ўстаноўлена, што землекарыстальнікі павінны ажыццяўляць у межах прадастаўленых ім зямельных участкаў канкрэтныя мерапрыемствы па ахове зямель, у тым ліку добраўпарадкоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць зямлю, зямельныя ўчасткі, захоўваць урадлівасць глеб і іншыя карысныя ўласцівасці зямель. Эфектыўнае выкарыстанне зямель – выкарыстанне зямель у адпаведнасці з іх прызначэннем, якое прыносіць эканамічны, сацыяльны, экалагічны ці іншы карысны вынік – падпункт 1.54 пункта 1 артыкула 1 Кодэкса аб зямлі.
Зробім нашы населеныя пункты чысцей і прыгажэй разам!
Кацярына Шульга,
галоўны спецыяліст аддзела ўпраўлення землеўпарадкавання Гомельскага аблвыканкама.
Фота Марыі ТАМКО.





