Фарміраванне прафесійнагастажу ў педагога

Рэдакцыя газеты працягвае знаёміць з адказамі спецыялістаў на пытанні, якія хвалююць грамадзян.

– Працую ў школе настаўнікам пачатковых класаў на 0,75 стаўкі. У гэтай жа школе працую настаўнікам дэфектолагам яшчэ на 0,25 стаўкі. У суме атрымліваецца цэлая стаўка. Падкажыце, ці будзе ў мяне фармавацца прафесійны пенсійны стаж, калі па абедзвюх пасадах усе астатнія ўмовы і нормы гадзін я выконваю?

Алеся Ганчар, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:
– Згодна з заканадаў-ствам, адной з галоўных умоў для фарміравання прафесійнага стажу ў педагогаў з’яўляецца работа не менш як на поўную стаўку (аклад).
Многія лічаць, што калі яны аформлены як сумяшчальнікі на паўстаўкі, то гэты перыяд аўтаматычна выпадае з прафесійнага страхавання. Аднак гэта не так. У пункце 25 Палажэння аб крытэрыях ацэнкі ўмоў працы, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2008 года №1490, ёсць важнае выключэнне. Калі вы працуеце на няпоўную стаўку адначасова ў некалькіх педагагічных пасадах, але ў межах адной і той жа ўстановы адукацыі, то гэтыя долі ставак сумуюцца. Паколькі ў вашай сітуацыі 0,75 стаўкі настаўніка і 0,25 стаўкі настаўніка дэфектолага ў суме складаюць поўную стаўку (1,0), дадзенае патрабаванне закону лічыцца выкананым.
Такім чынам, пры ўмове, што ў вас выконваюцца ў сукупнасці ўсе крытэрыі ацэнкі ўмоў працы (педагагічная нагрузка не менш за 18 гадзін, наяўнасць гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы і дадатковага кантролю, напаўняльнасць класаў не менш за 80%), гэты перыяд працы будзе залічаны ў ваш прафесійны пенсійны стаж.


Гутарыла Марыя ТАМКО.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные