Капаткевічы, безумоўна, набылі за апошні час прэстыжны выгляд у плане добраўпарадкавання.
Новыя клумбы, зялёныя насаджэнні акуратныя тратуарныя дарожкі – усё гэта робіць пасёлак больш прывабным і камфортным для жыхароў.
Аднак, на жаль, нават у гэтай агульнай карціне прыгажосці трапіў на вочы элемент, які не ўпісваецца ў агульны стыль. Размова ідзе пра трухлявы пень, які пачаў служыць сметніцай для некаторых жыхароў населенага пункта. Пусты ўнутры, ён выдатна выконвае гэту функцыю.
Мы падказваем адрас крытыкі Капаткевіцкаму ўчастку ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”: вуліца Ленінская, 7/2.
Антаніна СМІРНОВА, фота аўтара.





