25 верасня ў Петрыкаве: “прамая тэлефонная лінія” і асабісты прыём з намеснікам Старшыні Камітэта дзяржкантролю

0
87

25 верасня намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Максім Мікалаевіч АЛЯШКЕВІЧ правядзе:

з 12 да 13 гадзін па нумары 8 (02350) 2-70-71 – “прамую тэлефонную лінію”;
з 13 да 14 гадзін у будынку Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 15 – асабісты прыём жыхароў Петрыкаўскага раёна.

У час прамой тэлефоннай лініі і асабістага прыёму вы можаце паведаміць намесніку Старшыні Камітэта дзяржкантролю аб фактах парушэння заканадаўства і выпадках безгаспадарчасці, абмеркаваць работу службовых асоб мясцовай вертыкалі ўлады, кантралюючых і наглядных органаў. Кожны зварот будзе разгледжаны, агучаныя факты атрымаюць аб’ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона: 8 (02350) 2-70-82.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о