У Петрыкаве прайшоў адкрыты Кубак Петрыкаўскага райвыканкама па валейболе на прыз Героя Савецкага Саюза М.П. Чалага.

Спаборніцтва на прыз Героя Савецкага Саюза М.П. Чалага стала данінай памяці чалавеку, чыё імя носіць гэты спартыўны турнір.
На пляцоўку выйшлі пяць каманд, каб у зацятай барацьбе вызначыць наймацнейшых: “ДЮСШ Петрыкаў”, “Петрыкаўская ЦРБ”, “ЛельСтройГарант”, “Брынёў” ФК “РЫСЬ”.
Першая гульня паміж камандай “ДЮСШ Петрыкаў” і зборнай «Петрыкаўскай ЦРБ» паказала, што лёгкіх перамог тут не будзе. На пляцоўку выйшлі сапраўдныя майстры валейбола, гатовыя змагацца за кожны мяч.
Упэўненая гульня дазволіла валейбалістам “ДЮСШ Петрыкаў” аформіць перамогу з лікам – 2:0. На працягу дня адбылося 10 напружаных гульняў адкрытага Кубка Петрыкаўскага райвыканкама па валейболе. Кожны матч быў напоўнены барацьбой і нечаканымі момантамі. Не саступала ў баявым настроі і ФК “РЫСЬ”, якая запомніліся зладжанай гульнёй. А вось каманда “Брынёў” запомнілася сваім характарам і ўменнем пераламляць ход сустрэч. Ігракі дэманстравалі сапраўдную камандную згуртаванасць і волю да перамогі. Завяршала барацьбу каманда “ЛельСтройГарант”. Лельчыцкія валейбалісты прайшлі дыстанцыю ўпэўнена і стабільна. Зладжаная гульня ў абароне, дакладныя падачы ў вырашальныя моманты сталі залогам іх упэўненай перамогі.
Апошняя гульня турніру паміж “ДЮСШ Петрыкаў” і “ЛельСтройГарант”, стала сапраўдным упрыгожаннем спаборніцтва. Барацьба была сапраўды захапляльнай, эмоцыі зашкальвалі як на пляцоўцы, так і сярод шматлікіх балельшчыкаў, якія гучна падтрымлівалі сваіх любімцаў. Кожны розыгрыш быў на вагу золата, а пераможца вызначаўся літаральна на апошніх секундах.
Пасля напружаных баталій, падводзячы вынікі турніру, можна з упэўненасцю сказаць, што ўсе ўдзельнікі прадэманстравалі выдатную гульню і спартыўны характар. П’едэстал гонару выглядае наступным чынам: Першае месца заняла каманда “ЛельСтройГарант”, другое месца ў каманды “Брынёў” і трэцяе месца – каманда «ДЮСШ Петрыкаў».
Асаблівыя адзнакі ад аргані-затараў атрымалі лепшыя ігракі, якія ўпрыгожылі турнір сваім майстэрствам: Рыгор Аліферовіч, Аляксандр Браім, Антон Касабуцкі, Арцём Хадуноў і Назар Ермалаеў.
Турнір, які сабраў аматараў спорту з розных куткоў раёна і вобласці, падараваў балельшчыкам яркія моманты і незабыўныя эмоцыі. Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам за прыгожую гульню і сапраўдны спартыўны характар!


Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные