Адзінства памяці і болю: госці з Браншчыны ўшанавалі подзвіг герояў у Петрыкаве

0
25

Памяць пра гераічнае і трагічнае мінулае — гэта той трывалы падмурак, які аб’ядноўвае нашы народы і абараняе ад любой сучаснай навалы.
Сёння Петрыкаўшчына гасцінна сустракае дэлегацыю з Бранскай вобласці, якая працягвае сваё знаёмства з гісторыяй і культурай нашага краю. Наступным важным пунктам іх маршруту стаў райцэнтр, дзе ў гарадскім парку для расійскіх гасцей наладзілі кранальную і змястоўную экскурсію.

Падчас сустрэчы прысутныя акунуліся ў багатую гісторыю старажытнага мястэчка Петрыкаў, узгадалі яго слаўныя гераічныя старонкі і, канешне ж, не змаглі абысці бокам суровыя выпрабаванні гадоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая вайна пакінула глыбокі і незагойны след на нашай зямлі.

Удзельнікі мерапрыемства прайшлі па Алеі Славы і ўсклалі кветкі да мемарыяла воінам-вызваліцелям, аддаючы даніну павагі тым, хто цаной уласнага жыцця падарыў нам мірнае неба.

Асобна і з асаблівым болем згадалі трагедыю Халакосту на Петрыкаўшчыне — жудасны прыклад татальнага знішчэння мірных, ні ў чым не вінаватых людзей, ахвярамі якога сталі тысячы нашых землякоў.

Сваімі думкамі аб важнасці гістарычнай пераемнасці і адзінства падзяліўся старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Шкробат:

«Сёння, як ніколі раней, мы разумеем: у нас адна памяць і адзін боль. Вялікая Айчынная вайна стала самай несправядлівай і жорсткай трагедыі ў гісторыі чалавецтва, дзе мэтанакіравана знішчаліся мільёны нявінных людзей. Наш агульны абавязак перад продкамі — захаваць кожнае імя, кожны факт гераізму і кожную кроплю таго болю. Гэтая гістарычная праўда — наш галоўны шчыт. Пакуль мы памятаем пра кошт міру, пакуль мы разам схіляем галовы перад агульнымі святынямі з нашымі бранскімі братамі, ніводная знешняя навала не здолее разбурыць наша адзінства і нашу будучыню».

Візіт гасцей з Браншчыны яшчэ раз даказаў: славянскае братэрства і гістарычная памяць не маюць межаў, а агульны боль мінулага гадуе ў нашых сэрцах адказнасць за мірны заўтрашні дзень.

Падарожжа расійскіх сяброў па Петрыкаўскай зямлі працягваецца.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные