Працоўны атрад імя Мікалая Чалага: парадак і прыгажосць у гарадскім парку

0
455

Працоўны атрад імя Мікалая Чалага, які створаны на базе ДП “Петрыкаўскі камунгас” з навучэнцаў другой гарадской школы, сёння працуе на добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў гарадскім парку.

Прыгажосць кветнікоў, чысціня пешаходных зон – задача, якую ставіць перад сабой моладзь.

Як прызнаюцца самі юнакі і дзяўчаты, студатрад – добрая магчымасць зарабіць, але гэта не асноўная прычына ўдзелу ў гэтым папулярным працоўным маладзёжным руху. Немалаважным з’яўляецца і тое, што старшакласнікі фарміруюць навыкі прафесійнай работы ў камандзе.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные