Днямі прайшло пасяджэнне пастаяннай камісіі па мандатах, законнасці, мясцовым кіраванні і самакіраванні Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. У сустрэчы прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч.

На разгляд камісіі было вынесена пытанне “Аб рабоце ў Петрыкаўскім раёне па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”.

З інфармацыяй аб рабоце, што праводзіцца ў нашым раёне, выступіў старшыня пастаяннай камісіі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Семяніцкі.

Кіраўнік структурнага падраздзялення расказаў, што рашэннем Петрыкаўскага райвыканкама была створана пастаянная камісія, якая каардынуе занятасць нашага насельніцтва.

“Паўнамоцтваў у камісіі дастаткова: яна можа прымаць розныя рашэнні: гэта і вызваленне працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, ад выплаты пэўных паслуг, гэта і аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні непрацуючых грамадзян”.
Мікалай Уладзіміравіч адзначыў, што Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне прапануе разнастайныя варыянты для працаўладкавання грамадзян, аказвае кансультатыўную, метадычную і прававую дапамогу па пытаннях працаўладкавання і самазанятасці. І многія пытанні дзякуючы рабоце камісіі вырашаюцца.

Так, па стане на 31 снежня 2022 года, колькасць грамадзян, не занятых у эканоміцы, склала 2399 чалавек, у тым ліку плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг – 299 чалавек.

“Пасля адпрацоўкі спісаў грамадзян, якія маюць дзяцей да 7 гадоў, шматдзетных грамадзян і грамадзян, якія маюць зямельныя ўчасткі, колькасць патэнцыйных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, склала 1266 чалавек, – канстатаваў Мікалай Семяніцкі. – У выніку працы камісіі пацвердзілі сваю занятасць 1133 чалавекі, у тым ліку плацельшчыкі ЖКП – 195 чалавек. 71 грамадзяніну аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні, 86 жыхароў нашага раёна аформілі рамесную дзейнасць”.

Паводле слоў Мікалая Уладзіміравіча, у 2022 годзе адносна 3 працаздольных працуючых грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, прынята рашэнне аб неабходнасці накіравання іх ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Членамі камісіі па мандатах, законнасці, мясцовым кіраванні і самакіраванні Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў прынята рашэнне забяспечыць своечасовасць адлюстравання ў базе даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, усіх мер садзейнічання, якія прымаюцца ў адрас такіх грамадзян.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о