Чым небяспечны заробак “у канверце”?

0
417

Пра вынікі работы за мінулы год па прадухіленні фактаў выплаты заробку “ў канвертах” расказала намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне МПЗ па Калінкавіцкім раёне Марына Асташова.

– Марына Паўлаўна, патлумачце, калі ласка, чым шкодзіць грамадству выплата заробкаў “у канверце”?
– Адна з галоўных крыніц, што прыносіць больш за палову сродкаў у мясцовы бю-джэт – падаходны падатак з фізічных асоб. Таму выплата зарабку “ў канвертах” – непаступленне падаходнага падатку, што не дазваляе ў поўнай меры ажыццяўляць фінансаванне сацыяльнай сферы і інфраструктуры Петрыкаўшчыны.

– Раскажыце пра вынікі работы інспекцыі па прадухіленні фактаў выплаты заробку “ў канвертах”?
– На працягу мінулага года інспекцыя праводзіла комплексную работу. Гэта не толькі праверкі: у першую чаргу мы ажыццяўлялі мерапрыемствы прафілактычнага характару, накіраваныя на добраахвотнае выпраўленне парушэнняў. Усяго па выніках кантрольных мерапрыемстваў у бю-джэт раёна дадаткова паступіла 432,3 тысячы рублёў падаходнага падатку.

– Усё часцей даводзіцца чуць пра “схемы ўхілення ад выплаты падаткаў”. Раскажыце падрабязней пра іх.
– Каб выдаць “шэры заробак”, наймальнікі выкарыстоўваюць розныя схемы адыходу ад падаткаабкладання: не прабіваюць па касе грашовыя сродкі, прынятыя за рэалізаваны тавар (аказаную паслугу), раздрабняюць бізнес, пераво-дзяць у наяўныя грашовыя сродкі праз залежных індывідуальных прадпрымальнікаў і многае іншае.
Адна з самых распаўсюджаных схем – гэта рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў, якія па факце з’яўляюцца супрацоўнікамі ці ўласнікамі кампаній, або фіктыўнымі работнікамі, або блізкімі сваякамі кіраўніка кампаніі.
Так, па выніках праверкі адной з арга-нізацый, праведзенай летась, устаноўлена, што шляхам фармальнага афармлення дагавораў арэнды нежылых памяшканняў з індывідуальным прадпрымальнікам, які з’яўляецца блізкім сваяком дырэктара арганізацыі, праводзіўся вывад грашовых сродкаў арганізацый праз індывідуальнага прадпрымальніка. Праверкай даказана, што індывідуальны прадпрымальнік у сваёй дзейнасці ўдзелу не прымаў. Усімі работамі, пачынаючы ад заключэння дагавораў арэнды і да зняцця грашовых сродкаў з разліковага рахунку, займаўся непасрэдна дырэктар арганізацыі.
Такім чынам, арганізацыя заплаціла ў бюджэт падаходны падатак у 220 тысяч рублёў.
Аналагічная схема выяўлена па выніках камеральнага кантролю яшчэ адной арганізацыі. Дадатковыя паступленні ў бю-джэт падаходнага падатку – 83 тысячы рублёў.
Пры правядзенні праверкі індывідуальнага прадпрымальніка ўстаноўлена і даказана, што прадпрымальнік афармляў частку гаспадарчых аперацый ад імя ўзаемазалежнага індывідуальнага прадпрымальніка, які з’яўляецца блізкім сваяком і наёмным работнікам гэтага ж прадпрымальніка.
Па выніках праверкі ў бюджэт дадаткова паступіла 6 тысяч рублёў падаходнага падатку.

– Якія меры адказнасці прымяняюцца да працадаўцаў за выплату незаконнага зарабку?
– Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (падатковыя агенты), якія выплачваюць сваім работнікам заработную плату, абавязаны вылічыць, утрымаць з заработнай платы і пералічыць у бюджэт вылічаную суму падаходнага падатку. Акрамя таго, з сум налічанай заработнай платы падатковыя агенты за кошт уласных сродкаў абавязаны правесці адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і Белдзяржстрах.
Хацелася б звярнуць увагу на тое, што нявыплата або няпоўная выплата падаходнага падатку, страхавых узносаў прыводзіць да адміністрацыйнай адказнасці. З чэрвеня 2021 года ў Крымінальным кодэксе з’явіўся шэраг норм, якія вызначаюць адказнасць за выплату такой заработнай платы. Таму прапануем наймальнікам сумленна ставіцца да сваіх працаўнікоў і не псаваць уласную рэпутацыю. Работнікам жа варта тройчы падумаць, перш чым пагаджацца на такі заробак.

Запісаў Арцём ГУСЕЎ.
Фота Наталлі ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о