За што мы дзякуем бацькам?

0
618

Мы звярнуліся да нашых чытачоў, якія з’яўляюцца прыкладам для пераймання, з пытаннем, за што яны больш за ўсё дзякуюць сваім бацькам?

За што мы дзякуем бацькам?Васіль СЫЦЬКО, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС:
– Скажу шчыра, само па сабе тое, што я рос у бацькоўскай любові – ужо вялікае шчасце.
Я, як і многія, удзячны, што бацькі падарылі мне жыццё, выгадавалі мяне, выхавалі і з дзяцінства заклалі пэўныя маральныя каштоўнасці. Бацькі заўсёды казалі мне: “Сынок, вучыся добраму, кепскае ты яшчэ паспееш пабачыць”.
Вядома, я дзякую за бясконцую падтрымку з боку бацькоў. Каштоўнасць іх учынкаў, прыкладаў, жыццёвай навукі, на жаль, усведамляліся не адразу, а праз гады, калі ўжо сам станавіўся дарослым. Гэтае пачуццё любові да самых блізкіх людзей выклікае жаданне аддаць ім тую ж дабрыню, якую я адчуваў на працягу ўсяго жыцця. Таму я, як сын, намагаюся быць надзейнай апорай для сваіх бацькоў і зрабіць усё магчымае, каб яны адчувалі сябе шчаслівымі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о