Сёння, напярэдадні Школьных лінеек спецыялісты «Беларгапрамбанка» разам з супрацоўнікамі Дзяржаўнай аўтаінспекцыі правялі акцыю «За дарожную і фінансавую бяспеку» і тлумачальную работу ў рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, што праходзіць пад дэвізам «Бяспека дзяцей — клопат дарослых».

За дарожную і фінансавую бяспеку

Размясціўшыся калі гімназіі горада Петрыкава, а потым на шляху да другой гарадской школы, інспектар ДАІ прыпыняла аўтамабілі, у якіх перавозіліся дзеці і нагадвала вадзіцелям пра неабходнасць навучання малых асновам дарожнай бяспекі, выкарыстання дзіцячых утрымліваючых прылад у час перавозкі і рух з уключаным святлом фар у перыяд з 25 мая па 5 чэрвеня.
За дарожную і фінансавую бяспекуЗа дарожную і фінансавую бяспекуЗа дарожную і фінансавую бяспеку
Непаўналетнія пасажыры і пешаходы атрымлівалі ад праваахоўніка флікеры. Спецыяліст банка мела для кожнага прадстаўніка падрастаючага пакалення свой падарунак — падручнік па фінансавай адукаванасці для дзяцей, які дапаможа навучыцца з ранніх гадоў правільна і бяспечна карыстацца фінансамі.
За дарожную і фінансавую бяспекуЗа дарожную і фінансавую бяспекуЗа дарожную і фінансавую бяспекуЗа дарожную і фінансавую бяспекуЗа дарожную і фінансавую бяспеку
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о