Якасць пляжаў на кантролі

0
400

Як ні круці, а ўлетку большасць людзей, асабліва падлеткаў, спяшаецца адпачыць каля ракі. На тое яно і лета, каб удосталь накупацца, набраць моцы, атрымаць неабходную дозу вітаміна D, нацешыцца маляўнічымі краявідамі. Так, што казаць, тысячы гадоў род чалавечы сяліўся ля ракі, каб забяспечыць сябе шмат чым неабходным для існавання.

Па ўсёй краіне надаецца асаблівая ўвага месцам адпачынку, у ліку якіх – пляжы. Петрыкаўшчына не стала выключэннем.

Так, рашэннем раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена было аб правядзенні суботніка, частка сабраных сродкаў ад якога пойдзе на добраўпарадкаванне гарадскіх пляжаў. Мы, жыхары, ужо на славу папрацавалі над паляпшэннем уласнага адпачынку, аднак шмат працы яшчэ наперадзе.

Пакуль гарачы сезон не ўступіў у поўную сілу, тэмпература вады даволі халодная, ёсць час, каб ухіліць некаторыя недахопы. Па факце сёння мы можам радавацца новым усталяваным канструкцыям для пераапранання, спецыяльным “грыбкам”, якія абараняюць ад сонца на гарадскіх пляжах.

Прапануем вам фота абноўленых пляжаў

Гарадскі пляж № 1

Якасць пляжаў на кантролі Якасць пляжаў на кантролі

Гарадскі пляж № 2.

Якасць пляжаў на кантролі Якасць пляжаў на кантролі Якасць пляжаў на кантролі Якасць пляжаў на кантролі Якасць пляжаў на кантролі

Як паведаміў старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах” Аляксандр Трухановіч, сёлета, згодна з усімі нарматыўнымі дакументамі, пачне працаваць пляж у гарадскім пасёлку Капаткевічы.
“У Капаткевічах матросы-выратавальнікі будуць працаваць з 12 раніцы да 21 гадзін вечара, на гарадскім пляжы № 1 – з 9 раніцы да 21:00, на гарадскім пляжы № 2 – з 10 да 20:00”, – агучыў начальнік ТВААД.

Па словах Аляксандра Мікалаевіча, абсталяванне выратавальных станцый дазваляе аператыўна аказаць дапамогу тым, хто церпіць бедства на вадзе. На кожнай выратавальнай станцыі маюцца неабходныя дошкі, якія абсталяваны вяроўкамі, вяслом, бусаком і альпенштокамі.
“Акрамя таго, работнікі станцый увесь час праводзяць прафілактычную работу з насельніцтвам. Але любая прафілактычная дзейнасць не будзе дзейснай, калі самі грамадзяне не стануць выконваць правілы бяспекі на ва-дзе і кантраляваць сваіх дзяцей.
Увесь штат станцыі складаецца з 22 чалавек, у тым ліку сезонных матросаў. У змену дзяжураць тры вадалазы, матарыст і медсястра. Усе работнікі: ад вадзіцеля да начальніка станцыі – прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і здалі нарматывы”, – сказаў Аляксандр Мікалаевіч і выказаў пажаданне, каб кожны жыхар нашага раёна быў адказным у адносінах да свайго жыцця і сваіх блізкіх.
Галоўнае памятаць, што купанне ў іншых месцах, акрамя названых, забаронена!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота азтара і Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о