Участак па вытворчасці бетону ТАА “Солмаркет”, размешчаны на тэрыторыі пасёлка Муляраўка, стаў у верасні пунктам наведвання маніторынгавай мабільнай групы Петрыкаўскага райвыканкама. У час работы правяраючымі былі выяўлены некаторыя парушэнні па ахове працы: тэрыторыя мела патрэбу ў навядзенні парадку, не была ўкамплектавана, згодна патрабаванням, аптэчка першай дапамогі, адзначана недастатковая колькасць сродкаў пажаратушэння. Дадзенныя факты былі акрэслены на старонцы раённай газеты ў публікацыі “Аб’екты Муляраўкі на кантролі”.

Выканаць у тэрмін!
На тэрыторы АТТ “ Солмаркет” праведзены мерапрыемствы па навядзенні парадку на тэрыторыі

Днямі ў рэдакцыю прыйшоў адказ пра ўхіленне парушэнняў, выяўленных у ходзе наведвання прадпрыемства службамі кантролю. Хочацца адзначыць, што ТАА “Солмаркет” у кароткі тэрмін правяло неабходныя меры па ўхіленні недахопаў і згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  № 630 “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі” падала інфармацыю ў раённую газету. Чаго не скажаш пра сельгаспрадпрыемствы раёна – ні на адно апавяшчэнне адказу ў рэдакцыю не прыйшло.
Работа мабільных груп працягваецца, сачыце за навінамі на старонках нашай газеты.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о