Вясна патрабуе ўвагі

0
166

З надыходам вясновага сезону клопаты па добраўпарадкаванні тэрыторыі становяцца галоўнай задачай для працоўных калектываў, жыхароў раёна. За зіму многія дэталі, элементы добраўпарадкавання выйшлі са строю, знасіліся або часткова страцілі сваю функцыю.
Так здарылася і з адным са смеццевых бачкоў, размешчаных у зоне зялёных насаджэнняў у раёне ваеннага гарадка. Жалезная стойка, на якой трымаецца бочок – выгнулася (на фота). Са слоў жыхароў, скарыстацца прыстасаваннем трэба “пастарацца” і “налаўчыцца”, каб смецце патрапіла па прызначэнні. Між тым, побач знаходзіцца гандлёвы аб’ект, і пакупнікі маюць неабходнасць без нязручнасцей выкарыстоўваць дадзеннае прыстасаванне. Просім Петрыкаўскі райжылкамгас разгледзець пытанне па змяненні сітуацыі з дадзенай нязручнасцю. Гэта не толькі дадасць камфорту землякам, але і зробіць горад яшчэ прыгажэйшым.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о