Сям’я – гэта не толькі невычэрпная крыніца душэўнага цяпла для кожнага чалавека, але і скарбніца лепшых нацыянальных і культурных традыцый. Яна служыць злучным звяном паміж пакаленнямі, іграе ключавую ролю ў працэсе фарміравання асобы.

Ва ўсе часы сям’я была і застаецца асновай моцнай дзяржавы. Палітыка, якая праводзіцца ў нашай краіне, садзейнічае ўмацаванню гэтага найважнейшага інстытута, стварэнню неабходных умоў для нараджэння і выхавання здаровых дзяцей, пазітыўнага развіцця дэмаграфічнай сітуацыі.

Жадаем усім здароўя і дабрабыту, міру і разумення. Няхай заўсёды побач будуць блізкія вам людзі, ваша сям’я!

Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о