Калі пацікавіцца ў землякоў пытаннем пра знешнія побытавыя праблемы, то сярод самых папулярных адка-заў, асабліва ў вясновы перыяд, бу-дуць нараканні на скапленне ападкаў на вуліцах. Зразумела, гаворка ідзе не пра лужыны, што ўтвараюцца адразу пасля раставання снегу ці моцных дажджоў, а пра вільгаць, якая не сыходзіць доўгі час і атрымала на пэўных дарогах “устойлівую прапіску”.

Але месца паркоўкі – не першаснае пытанне, якое клапоціць мясцовых: “Больш хвалюемся мы за машыны хуткай дапамогі: калі каму-небудзь з нашага завулку спатрэбіцца тэрміновая дапамога, то аўтамабіль “хуткай” можа наўпрост не даехаць, ці не выехаць з гэтай гразі”, – адзначае адзін з жыхароў 1-га Сустрэчнага.
Мужчына згадвае: “Раней завулак падсыпалі бітай цэглай і гэта вырашала пытанне. Але было гэта даволі даўно. Я падыходзіў да працаўнікоў камунальнай службаў, па-свойску пагутарыў, акрэсліў праблему і мяне пераканаўча запэўнілі, што падсыпка дарогі будзе зроблена. Але час прайшоў, а мы працягваем грузнуць у вільготнай зямлі, нягледзячы на тое, што вырашэнне пытання – тва-тры кузавы шчэбню грузавіка”, – падзяліўся гаспадар.
Будзем трымаць сітуацыю ў полі зроку. Спадзяёмся, што агучанае пытанне не абміне ўвага камунальнай службы.
Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.
Оставить комментарий