Субсідыі для ініцыятыўных  беспрацоўныхАдзін з напрамкаў дзяржаўнага рэгулявання рынку працы – стварэнне новых працоўных месцаў. Важная роля ў гэтым належыць малому прадпрымальніцтву. Падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы і дапамога ў арганізацыі ўласнай справы – адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці службы занятасці.
На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне камісіі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па садзеянні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.
У час пасяджэння было разгледжана пытанне аб выдзяленні субсідыі беспрацоўнай Марыне Гайдуковай. Для паспяховага ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці Марына Мікалаеўна прайшла навучанне па адукацыйнай праграме навучальных курсаў “Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці” ва ўстанове адукацыі “Жлобінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы аб-слугоўвання”. На разгляд камісіі жанчынай была прадстаўлена заява і бізнес-план эфектыўнасці арганізацыі прадпрымаль-ніцкай дзейнасці. Заяўніца плануе ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць па здачы ў арэнду грамадзянам горада дзіцячага абсталявання. Для патрэб жыхароў горада Петрыкава будуць прадастаўлены арэлі электронныя, столачкі для кармлення, скакункі дзіцячыя, музычныя столікі, развіваючыя дыванкі, манежы дзіцячыя і іншае абсталяванне для дзяцей. Камісіяй прынята станоўчае рашэнне аб выдзяленні субсідыі будучаму прадпрымальніку ў суме 3613,50 беларускіх рублёў.
Як беспрацоўнаму грамадзяніну, які жадае рэалізаваць сябе ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці, атрымаць субсідыю, – з такім пытаннем мы звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама Аляксандры Янчанкавай.
– Для пачатку неабходна зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага ў службе занятасці. Тут ёсць узроставае абмежаванне – 18 гадоў. Калі працаўладкаваць беспрацоўнага немагчыма, але пры гэтым няма парушэнняў Закона аб Занятасці, можа быць разгледжана пытанне аб садзеянні ў арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, – пазначыла ў час размовы Аляксандра Міхайлаўна.
На наступным этапе, як паведаміла намеснік старшыні, беспрацоўнаму неабходна абдумаць бізнес-ідэю, падрыхтаваць бізнес-план па выбраным відзе дзейнасці і падаць заяву аб прадастаўленні субсідыі.
Калі фінансавай граматнасці недастаткова, можна прайсці бясплатныя курсы па навучанні асновам прадпрымальніцкай дзейнасці. У працэсе навучання прадугле-джана падрыхтоўка бізнес-плана па выбраным відзе дзейнасці.
Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, у 2021 годзе і за 7 месяцаў бягучага года скарысталіся дзяржаўнай падтрымкай і атрымалі субсідыі для арганізацыі прад-прымальніцкай і рамеснай дзейнасці 6 беспрацоўных грамадзян.
Пераважнае права на садзеянне ў арганізацыі самазанятасці падаецца беспрацоўным, якія арганізуюць найбольш значныя для нашага раёна віды эканамічнай дзейнасці.
Падрабязную інфармацыю пра садзеянне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама па адрасе: вуліца Гогаля, 1, кабінет № 16 або па нумарах тэлефонаў: 5-57-72, 5-37-15.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о