Скарыстацца магчымасцямі Указа № 116

0
274

На павестцы дня пасяджэння пастаяннай камісіі па экалогіі, развіцці і добраўпарадкаванні населеных пунктаў Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання стаяла пытанне эфектыўнасці выкарыстання зямельных участкаў, якія вызваліліся пасля зносу старых і пустуючых дамоў.

Скарыстацца магчымасцямі Указа № 116

У час работы камісіі начальнік аддзела землеўпарадкавання Надзея Будовіч-Ярмак пазнаёміла прысутных з рэалізацыяй на Петрыкаўшчыне Указа № 116 “Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі”. Так, сёлета ў раёне знесена трыццаць адно домаўладанне. Як адзначыла спецыяліст, перад сельскімі Саветамі стаіць задача першапачаткова выбіраць для зносу пабудовы, землі з-пад якіх будуць уцягнуты ў гаспадарчы абарот. Прыярытэтным з’яўляецца перадача іх сельгаспрадпрыемствам і лясгасам. Так, за апошнія гады ў гаспадарчы абарот на Петрыкаўшчыне ўведзена больш за 150 гектараў зямель. Нельга не адзначыць іншыя варыянты прызначэння такіх зямельных участкаў – паркавыя зоны, участкі для будаўніцтва новых індывідуальных жылых дамоў, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, агародніцтва. Дадзенымі магчымасцямі скарысталіся Муляраўскі сельскі Савет, дзе ў аграгарадку Курыцічы землі прадастаўлены грамадзянам для індывідуальнага будаўніцтва, а ў Грабаўскім, Лучыцкім, Кама-ровіцкім, Навасёлкаўскім Саветах на месцах знесеных дамоў добраўпарадкаваны зоны адпачынку, спартыўныя пляцоўкі. Як адзначыў падчас пасяджэння старшыня камісіі Іван Міцура: у вырашэнні пытання зносу пустуючых дамоў не павінна быць безуважных, бо яно датычыцца навядзення парадку на зямлі. Для дасягнення патрэбнага выніку ў гэтым напрамку неабходна цеснае ўзаемадзеянне сельскіх выканаўчых камітэтаў, раённых структурных падраздзяленняў, насельніцтва.

Святлана Собалева,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о