Работнікі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» заклалі «Алею адзінства»

0
877

Сёння работнікі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» заклалі «Алею адзінства» ў гонар стварэння Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Удакладнім, Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — вышэйшы орган дзяржаўнай улады, створаны ў 1994 годзе. Сёння ў яго састаў уваходзяць 67 арганізацый і прадпрыемстваў, сярод якіх Нацыянальны парк «Прыпяцкі» і Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў «Любна».

На закладцы алеі прысутнічалі ганаровыя госці: дырэктар фабрыкі «Любна» Віталій Аксёнаў, галоўны інжынер фабрыкі Павел Асадчы.

Як адзначылі работнікі нацпарку, «Алея адзінства» — гэта сімвал сяброўства і ўзаемадзеяння арганізацый, які ўваходзіць у сістэму Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Усяго ў гэты сонечны дзень далі жыццё 80 маладым дрэўцам.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о