Пяшчотныя рукі сям’і Зізюк

0
558

Гісторыя вялікага кахання Жаны і Віктара Зізюк пачалася 29 гадоў таму. 19-гадовы хлопец паехаў сустракаць сястру, якая вярталася на малую радзіму. Ды не адна, з сяброўкай Жанай.

Госця, родам з Брэсцкай вобласці, упершыню апынулася ў вёсцы Кашэвічы Петрыкаўскага раёна. Паводле яе слоў, каханне адбылося з першага позірку. Яна адразу зразумела: “Віктар – родная душа”. А яшчэ адзначыла, што ў хлопца былі самыя прыгожыя вочы.
Хлопца таксама дзяўчына не пакінула абыякавым. Праз паўгода малады чалавек зрабіў прапанову, а на наступны год маладая пара распісалася.

Пяшчотныя рукі сям’і Зізюк Пяшчотныя рукі сям’і Зізюк Пяшчотныя рукі сям’і Зізюк

Пяшчотныя рукі сям’і Зізюк

Жаданне аддаваць любоў дзецям – з кожным годам расло. Пасля нараджэння трэцяга дзіцяці сям’я Зізюк вырашыла ўдачарыць дзяўчынку. А аднойчы раніцай Віктар, праглядаючы перадачы па тэлебачанні, якія распавядалі пра тое, як у Беларусі ствараюцца дамы сямейнага тыпу, сказаў з жартам: “А давай і мы створым такі дом?” Як аказалася потым, гэта быў далёка не жарт. Праз два месяцы сямейнай пары паступіў званок з прапановай забраць дзяцей з інтэрната. І яны пагадзіліся.

Удакладнім, што прэзідэнцкая праграма “Дзеці Беларусі” ўпершыню прынята ў студзені 1998 года. Наступныя яе этапы ахоплівалі 2001-2005 і 2006-2010 гады. Менавіта з гэтага моманту і пачалося актыўнае будаўніцтва дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.
Наведваючы ў 2007 годзе “SOS – дзіцячую вёску” ў Бараўлянах, Кіраўнік дзяржавы выказаўся пра важнасць перасялення дзяцей-сірот з дамоў-інтэрнатаў у сем’і, дамы, дзіцячыя вёскі, у аснове якіх сямейны падыход да іх апекі. “Для нас няма чужых дзяцей. Дзяржава ў адказе за іх лёс, і мы разам павінны зрабіць усё неабходнае, каб кожнае наша дзіця знайшло сваю сям’ю”, – падкрэсліў беларускі лідар.

За 15 гадоў існавання сямейнага дома праз пяшчотныя рукі нашых герояў прайшлі 25 дзяцей. Сёння старэйшыя з падапечных ужо маладыя бацькі.

“Спачатку было цяжка, – прызнаецца Жанна, – але потым мы так уліліся ў працэс, што ўсе нашы дзеянні былі самі сабой зразумелымі. Кожны ў нашай вялікай хаце ведае свае абавязкі, у кожнага свая зона адказнасці. Нехта па хаце прыбіраецца, нехта дапамагае ўтрымліваць гаспадарку, а хтосьці саджае кветкі”.

У размову ўключыўся глава сямейства: “У трохпавярховым доме 6 жылых пакояў, мы зрабілі планіроўку такім чынам, каб была прастора для гульняў, вучобы, хобі. Прызнацца, калі з 12 дзяцей з’едзе на вучобу хаця б 2, то адчуваецца пустата. Рамонт цалкам рабілі самі, абсталяваны склеп, хлеў для курэй і свіней. Раней трымалі кароў, але перасталі. Ніжні паверх дома – цалкам запаўняецца закаткамі, якія жонка робіць на зіму. Гэта цэлыя стэлажы”.

Пяшчотныя рукі сям’і Зізюк Пяшчотныя рукі сям’і Зізюк Пяшчотныя рукі сям’і Зізюк Пяшчотныя рукі сям’і Зізюк Пяшчотныя рукі сям’і Зізюк Пяшчотныя рукі сям’і ЗізюкВіктар у час экскурсіі па хаце расказаў, што падзарабляе летам на трактары. Дапамагае петрыкаўчанам саджаць, апрацоўваць і прыбіраць ураджай. І для гэтага ўсё абсталяванне ёсць.

“Садам больш займаюся я, – удакладніла Жана. – Адзін з хлопцаў прывёз саджанцы інжыра, граната, маракуя. Маецца плантацыя салодкіх клубніц, якія плануем яшчэ размножыць і перасадзіць”.

У летнія спякотныя дні ўсё сямейства выбіраецца на зборы чарніц. Кожны хоча сабе падзарабіць. За два сям’я вялікай кампаніяй сабрала 186 кілаграмаў ягады. Па выхадных Зізюкі любяць ладзіць шашлыкі, лядзуй, тэрыторыя домаўладання дазваляе. Тут ёсць і арэлі, і батут, і альтанка, для зусім маленькіх – пясочніка.

“Бывае, што кожны займаецца ўвечары сваёй справай. Адзін малюе, іншы тэлевізар глядзіць, а трэці дапамагае рыхтаваць ежу”.
Дарэчы, пра гатаванне. “Колькі сыходзіць часу на падрыхтоўку вячэры для вялікай сям’і?”, – пытаю я. Жанна адказвае, што на абед варылі 10-літровы рондаль супа, а на вячэру рыхтуецца цэлы таз цеста для блінцоў.

Ці хапае месца? Бацька Віктар сцвярджае, што для гатавання ежы спецыяльна было пабудавана дзве кухні, для трапезы ў доме ёсць некалькі сталовых. У адной не змяшчаюцца.

Як канстаціруе Жанна, дзеці лічаць адзін аднаго братамі і сёстрамі. Не як інакш. Падтрымліваюць і берагуць адзін аднаго. Гэта самае галоўнае. “Мы адчуваем падзяку дзяцей. Вучым іх, каб у жыцці яны дамагаліся ўсяго сваёй працай. Наша галоўная задача – выпусціць іх у вялікі свет асобамі. Для таго, каб стаць прыёмнымі бацькамі-выхавальнікамі, аднаго жадання недастаткова. Галоўны абавязак – акружыць дзіця сямейным клопатам. Дамы сямейнага тыпу – мадэль таго, якімі павінны быць адносіны паміж бацькамі, дарослымі і дзецьмі. І калі дзеці не бачылі гэтага ў роднай сям’і, то ў прыёмных, замяшчаючых, апякунскіх і тых жа ДДСТ вучацца правільна будаваць адносіны”.

Адзін са старэйшых хлопчыкаў Дзмітрый з поспехам скончыў гімназію горада Петрыкава. У час вучобы паказаў сябе ў мовах, удзельнічаў у алімпіядах і займаў прызавыя месцы на вобласці. Хлопец расказаў, што з 15 гадоў марыць стаў мадэллю. А дасягнуць гэтага можна ведаючы мовы. Дзіма атрымаў дыплом лінгвіста-перакладчыка, асноўная мова нямецкая, а затым ідзе англійская і італьянская.

“Я прайшоў школу мадэлінгу і не збіраюся на гэтым спыняцца”, – упэўнена кажа Дзіма. Адчуваецца, што хлопец ведае, чаго хоча і будзе да гэтага імкнуцца.

Нямногія ведаюць, але штогод 8 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень сям’і, любові і вернасці, прымеркаваны да Дня памяці святых верных мужа і жонкі Пятра і Фяўронні Мурамскіх. Мы віншуем бацькоў Зізюк з такім сімвалічным для іх святам і жадаем, каб кожнае дзіця, якога сям’я прытуліла, знайшло сябе.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о