Прыклад адказнасці і аператыўнасці

0
554

Прыклад адказнасці і  аператыўнасціЖурналісты раёнага выдання ў чарговы раз атрымалі пацверджанне вядомаму выслоўю: хто хоча працаваць – шукае магчымасць, хто не – прычыну.

У суботнім нумары “Петрыкаўскіх навін” была размешчана публікацыя “Вока “замылілася?”, дзе аўтар звярнуў увагу на неналежны выгляд раскладу працы камерцыйнага аб’екту па рамонце камп’ютарнай і мабільнай тэхнікі, размешчанага ў памяшканні раённага КБА. Не прайшло і два дні, як заўвага ліквідавана: расклад заменены на новы, разборлівы і знешне эстэтычны. Такім хуткім рэагаваннем работнікі майстэрні праявілі павагу да сваіх кліентаў, землякоў, прадэманстравалі сваю грамадзянскую пазіцыю і паказалі прыклад работы арганізацыям і прадпрыемствам Петрыкаўшчыны па рэалізацыі Указа № 630 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о