Прыбалтыйскае пытанне ўнутранага характару

0
574

Апошнім часам мы засяроджвалі ўвагу на навінах, што тычацца найбольш уплывовых заходніх краін. Разам з гэтым, трэба разумець: калі пра вялізарныя страты ад санкцыйнай палітыкі гавораць афіцыйны Берлін і Парыж, то палітычная перыферыя Еўрапейскага Саюза ўжо добра адчувае эканамічныя праблемы ў розных сферах свайго жыцця? Прычына тут надзвычай простая: натуральная залежнасць ад краін з больш магутнай і тэхналагічнай вытворчасцю.

Днямі ў інфармацыйным полі з’явіліся краіны Прыбалтыкі. Так, прэм’ер-міністр Эстоніі Кая Калас адмовілася вылучаць сродкі на павышэнне заробкаў настаўнікам, нягледзячы на прапанову міністра адукацыі. Здзівіла іншае, прэм’ер, верагодна, намагаючыся лавіраваць, была як бы і не супраць павышэння заробнай платы педагогам, але прапанавала знайсці на гэта грошы менавіта міністэрству адукацыі, маўляў, у бюджэце на гэта рэсурсаў няма.

Па ўсёй верагоднасці ўрэгуляваць сітуацыю цывілізаваным чынам не атрымаецца, бо па ўсёй краіне ўжо анансавана дата забастоўкі. Цікава, што ў такой сітуацыі прайграўшымі застануцца ўсе: і сістэма адукацыі – з-за парушэння навучальнага працэсу, і ўлада – з-за пагаршэння свайго іміджу, а галоўнае – дзеці, якія ні ў чым не вінаватыя.

У вось у Літве і Латвіі да паніжэння даходаў пачалі рыхтаваць будучых пенсіянераў. Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця прагназуе, што ў Літвы чакаецца найбольш кепскі вынік сярод 38 членаў АЭСР па ўзроўні пенсій у будучыні.

Сярод прычын, што акажуць негатыўны ўплыў, чамусьці не надаецца ўвагі мноству эканамічных страт і пралікаў знешнепалітычнага вектару, але адзначаецца дэмаграфічны крызіс, у прыватнасці – пастарэнне насельніцтва. Больш за тое, навукоўцы Вільнюскага ўніверсітэта прагназуюць, што Латвія пацерпіць ад адзначанага крызісу нават больш, чым Літва.

Застаецца толькі здагадвацца, як доўга яшчэ будзе трымацца бюджэтная галіна Прыбалтыйскіх краін, бо адзначаныя факты не дазваляюць спадзявацца на лепшае, прынамсі ў кароткатэрміновай перспектыве.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о