Парадак у дварах – парадак у горадзе

0
283

Добраўпарадкаванне і ўтрыманне ў належным стане прыдамавых тэрыторый шматпавярховак – тэма надзённая і актуальная для нашага райцэнтра. Нямала ў гэтым пытанні робіцца як работнікамі райжылкамгаса, так і жыхарамі шматпавярховак. Аднак, на жаль, праблемы па-ранейшаму існуюць.

Парадак у дварах –  парадак у горадзеАдна з іх – лавачкі каля пад’езда дома № 17, што па вуліцы Каралёва. Не першы тыдзень згаданы аб’ект, прызваны несці зручнасць і камфорт пражываючым, мае такі сумны выгляд. Засмучае не столькі гэта – бывае, канкрэтна ў дадзеным выпадку дошкі элементарна згнілі, ні пра які акт вандалізму гаворка не ідзе, – колькі тое, што адрамантаваць лавачкі работнікі райжылкамгасу, на чыім балансе знаходзіцца дом, не спяшаюцца. Як вітаць з фотаздымка, рамонтных работ патрабуць і бетонныя слупкі, на якіх трымаюцца дошкі. Зразумела, што зламаныя лавачкі не толькі пазбаўляюць камфорту жыхароў шматпавярхоўкі, але і псуюць знешні выгляд прыдамавой тэрыторыі. А між іншым, з парадку ў нашых дварах складваецца агульны знешні выгляд райцэнтра. Добра і правільна, калі ён будзе акуратны і дагледжаны. Таму разам з жыхарамі дома № 17 спадзяемся на станоўчае вырашэнне пытання, тым больш што вялікіх выдаткаў ні ў працоўным, ні ў матэрыяльным плане яно не патрабуе.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о