“Падумай, МАМА”

0
170

З 1 красавіка па 1 чэрвеня ў Гомельскай вобласці праходзіць прафілактычная акцыя “Шчаслівая сям’я – шчаслівае дзяцінства!”.

“Падумай, МАМА”У цэнтры ўвагі зацікаўленых службаў – сем’і, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Размова ідзе пра прафілактыку і пераадоленне крызісных сітуацый, садзейнічанні ў стварэнні спрыяльнага клімату, абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей, фарміраванні ў бацькоў пачуцця адказнасці за іх выхаванне.

У рамках акцыі па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх і аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама ў кінатэатры “Беларусь” прайшло мерапрыемства пад назвай “Падумай, МАМА!”. У зале кінатэатра сабралі тых, хто не па чутках ведае, што такое сацыяльна небяспечнае становішча, атабранне дзяцей з сям’і, пазбаўленне бацькоўскіх правоў.

– На сённяшні дзень у нашым раёне адабрана 17 дзяцей, у якіх ёсць шанец вярнуцца дадому, калі бацькі выправяцца. Але статыстыка мінулых гадоў гаворыць аб адваротным: некаторыя бацькі алкаголь паставілі на першае месца ў сваім жыцці. За апошнія два гады законныя прадстаўнікі непаўналетніх пазбаўлены сваіх правоў у адносінах да 23 дзяцей, 12 з іх ужо ўсынавілі або ўдачарылі. Гэта значыць у іх іншая дата нараджэння, імя і прозвішча, – адзначыла ў сваім слове намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Ходзька. – Мы ставім за мэту сённяшняга мерапрыемства: прымусіць бацькоў яшчэ раз пераасэнсаваць сваё жыццё, каштоўнасці, і назаўжды адмовіцца ад шкодных звычак дзеля самага дорага на зямлі – сваіх дзяцей.

Перад прысутнымі па пытаннях аховы дзяцінства выступіла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Алена Гапонава, бяспекі жыццядзейнасці – намеснік начальніка Петрыкаўскага РАНС Васіль Міцура. З творчымі нумарамі на сцэну выйшлі дзеці з дзіцячага дому сямейнага тыпу Якубенкаў, бацькі якіх ужо пазбаўлены бацькоўскіх правоў на калісьці сваіх дзяцей, адміністрацыяй кінатэатра арганізаваны бясплатны паказ фільма “Адна сям’я”. Для ўсіх запрошанных кіраўнікамі ўстаноў адукацыі раёна былі падрыхтаваны падарункі.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о