«От всей души»: с вниманием и заботой

0
537

У Капаткевіцкім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў прайшоў канцэрт у рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”.

Мерапрыемства наведалі высокія госці, сярод якіх былі епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Каляда, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Надзея Цупа і намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько.
Перад пачаткам канцэртнай праграмы дырэктар установы Людміла Гошка падзякавала гасцям за ўвагу, адзначыўшы, што падобныя мерапрыемствы з’яўляюцца не толькі своеасаблівай справаздачай той творчай дзейнасці, якая вядзецца ў Доме-інтэрнаце, але і дэманструюць, як актыўна і шчыра пастаяльцы далучаюцца да грамадскага жыцця, развіваюць свае таленты, умацоўваюць стасункі праз выступленні на адной сцэне з калектывам і запрошанымі артыстамі. Апошнія, між іншым, з’яўляюцца надзейнымі сябрамі і валанцёрамі ўстановы.

З прывітальным словам выступіла Кацярына Уладзіміраўна: “Сёння падыходзіць да завяршэння цудоўная дабрачынная акцыя і я вельмі ўражана, што мы адзначаем гэты дзень у такім сяброўскім, вялікім саставе. Жадаю ўсім моцнага здароўя, няхай заўсёды вакол пануюць цеплыня і ўтульнасць і вас заўсёды наведваюць госці, якіх вы радыя сустракаць”. Пасля гэтых слоў прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўручыла сертыфікат на суму 2100 рублёў на паляпшэнне матэрыяльнай базы Дома-інтэрната.
Перад гледачамі выступілі з каляднымі песнямі выхаванцы Капаткевіцкай дзіцячай школы мастацтваў, пасля чаго да пысутных з прамовай звярнуўся Уладыка Леанід: “Акцыя “Ад усёй душы” праходзіць на святкі – перыяд ад Раства да Вадохрышча. У гэты час нашыя сэрцы напаўняюцца радасцю, а радасць і ўдзячнасць да Бога выяўляецца праз добрыя справы, адна з якіх – гэтая цудоўная акцыя, каб кожны чалавек адчуваў любоў і пяшчоту”. Епіскап уручыў ад Тураўскай епархіі дырэктару ўстановы іконы, а члены духоўнай дэлегацыі выканалі некалькі святочных, прымеркаваных да Раства, песень.

Пасля творчых падарункаў ад пастаяльцаў і працаўнікоў установы да віншаванняў далучылася намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько: “Сёння завяршаецца цудоўная акцыя, якую ініцыіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Вельмі правільна, што ў дабрачынным марафоне бяруць актыўны ўдзел і прадстаўнікі падрастаючага пакалення, што непасрэдным чынам увасабляе пераемнасць пакаленняў і выхоўвае пачуццё грамадскай адказнасці. Няхай і надалей вялікая сям’я Дома-інтэрната жыве дружна і робіць яшчэ мноства добрых спраў, бо ствараць заўсёды лягчэй разам”.

Мерапрыемства завяршылася агульным фота на памяць, пасля чаго госці азнаёміліся з матэрыяльнай базай і ўмовамі, якія створаны для пражываючых ва ўстанове.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

"От всей души": с вниманием и заботой

"От всей души": с вниманием и заботой

"От всей души": с вниманием и заботой

"От всей души": с вниманием и заботой"От всей души": с вниманием и заботой"От всей души": с вниманием и заботой"От всей души": с вниманием и заботой"От всей души": с вниманием и заботой

"От всей души": с вниманием и заботой"От всей души": с вниманием и заботой

"От всей души": с вниманием и заботой

"От всей души": с вниманием и заботой

"От всей души": с вниманием и заботой

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о