Небяспечнае суседства

0
76

У адным з жылых двароў райцэнтра заўважылі наступную карціну: прама на дзіцячай пляцоўцы “сядзіць” пень.

Зразумела, што некалі ён быў раскідзістым дрэвам, якое надзейна ратавала дзяцей і дарослых ад летняй спёкі. Аднак сёння ён тоіць рэальную пагрозу здароўю, а, магчыма, і жыццю маленькіх землякоў. Знешні выгляд пня сведчыць, што гэтаму маўкліваму сведку людской абыякавасці і безгаспадарлівасці не месяц і не два.

Пакінуты, па ўсім відаць, пасля санітарнага выдалення дрэва, ён не атрымаў другое жыццё і, на жаль, не стаў малой архітэктурнай формай.

Пачаліся летнія канікулы – час актыўнага баўлення вольнага часу дзецьмі. Вельмі часта месцам сваіх забаў яны выбіраць спартыўна-гульнявыя пляцоўкі. І калі за малымі, клапоцячыся пра іх здароўе і бяспеку, прыглядаюць бацькі і бабулі з дзядулямі, то падлеткі ў сілу ўзросту і тэмпераменту бавяць час бескантрольна і даволі актыўна. Каб летні адпачынак прынёс толькі прыемныя падзеі і ўспаміны, нам, дарослым, варта паклапаціцца пра бяспечнае ўтрыманне месцаў адпачынку.

Да таго ж такое суседства і выглядае па меншай меры неэстэтычна. Ды і сама пляцоўка мае патрэбу ў падфарбоўцы і добраўпарадкаванні. Спадзяемся, адказныя службы аператыўна адрэагуюць на акрэсленую праблему.

В. Мікалаева,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о