“Не” – незаконнай зброі

0
297

Даўно адгрымела Вялікая Айчынная вайна, але яе рэха і сёння небяспечным адгалоскам даносіцца да нас. Штогод на тэрыторыі нашага раёна выяўляюцца выбухованебяспечныя знаходкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія нясуць небяспеку для навакольных.
Як паводзіць сябе, каб засцерагчыся ад трагедыі пры выяўленні такіх рэчаў? За адказам мы звярнуліся да намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама Яўгенія МОЎКІ.

– Пры выяўленні выбухованебяспечнага прадмета, не трэба безадказна ставіцца да знаходкі: браць у рукі, зрушваць з месца выяўлення, кідаць яго ці ўдараць па ім, пераносіць, прыносіць дадому ці ў іншыя месцы, закопваць у зямлю ці кідаць у вадаём, кідаць у вогнішча ці іншую крыніцу агню і ні ў якім выпадку не рабіць спроб самастойна іх абясшкодзіць, – пазначыў праваахоўнік.

У час гутаркі Яўгеній Уладзіміравіч таксама нагадаў, што пры выяўленні выбуховых прыстасаванняў (міны, гранаты, снарады) або выбуховых рэчываў (артылерыйскі порах, тол, тратыл), а таксама іншых выбухованебяспечных рэчаў, неабходна паведаміць у РАУС па нумарах тэлефона: 102, 5-23-49, 8-029-608-50-02, або ў РАНС па нумары 101. Пасля чаго далейшай работай па абясшкоджванні знаходкі зоймуцца спецыялісты сапёрна-піратэхнічных падраздзяленняў.

– Чарговы раз звяртаем увагу жыхароў раёна, што незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, такія як іх набыццё, перадача ва ўладанне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне, цягнуць за сабой крымінальную адказнасць па артыкуле 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае вінаватай асобе пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі, – дадаў намеснік начальніка РАУС.

Да таго ж па нумарах тэлефона “гарачай лініі” АУС Петрыкаўскага райвыканкама: 5-32-49, 5-29-65, 8-029-608-50-02 ці 102 можна паведаміць інфармацыю пра зброю і боепрыпасы, якія незаконна захоўваюцца, выбуховыя прыстасаванні і выбуховыя рэчывы, а таксама атрымаць інфармацыю пра парадак добраахвотнай здачы такіх прадметаў.

– У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, асобы, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, выбуховыя прыстасаванні і выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваюцца, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, акцэнтаваў увагу ў завяршэнні размовы Яўгеній Моўка.

Запісала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о