Назначэнні

0
442

Назначэнні

Начальнікам раённай інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя назначаны Ігар Зянкевіч.

Ігар Пятровіч нарадзіўся ў 1973 годзе на Петрыкаўшчыне, у вёсцы Бабунічы. Пасля заканчэння школы навучаўся і паспяхова скончыў матэматычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
З 1995 года працаваў настаўнікам матэматыкі ў другой гарадской школе. У 1996-1997 гадах праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З 1999 года працаваў у райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на пасадах спецыяліста, вядучага спецыяліста і галоўнага спецыяліста.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о