Нацысцкі звярынец: “Тыгры”, “Пантэры”, а цяпер – “Леапарды”…

0
402

Хто і навошта падштурхоўвае Украіну да эскалацыі канфлікту з Расіяй

Нацысцкі звярынец: “Тыгры”, “Пантэры”,  а цяпер – “Леапарды”…

Байцы ПВК “Вагнер” узялі Саледар, адзін з ключавых гарадоў на шляху вызвалення Данбаса, і паспяхова прасоўваюцца да Бахмута. У нямецкім Рамштайне высокапастаўленыя чыноўнікі краін НАТА счапіліся ў пытанні выдзялення ваеннай дапамогі Украіне. Балабол Арастовіч падаў у адстаўку з-за таго, што нарэшце сказаў праўду аб працы ўкраінскай СПА, а ў крушэнні верталёта пад Кіевам загінула кіраўніцтва МУС “незалежнай”. Афіцыйны Кіеў, замест таго каб думаць, як устанавіць у сваёй краіне мір, здаецца, толькі і робіць, што нагнятае, ахвяруе ўласным суверэнітэтам і тысячамі жыццяў ва ўгоду геапалітычным і бізнес інтарэсам ЗША і НАТА. Весткі з украінскага фронта каменціруюць эксперты.

Сказана
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:
– Сёння бяспека для нас, не толькі для Расіі, яшчэ важней. Вы ведаеце задумы нашых заходніх суседзяў. Не толькі Украіны. Яны спрабуюць і Украіну выкарыстоўваць супраць Беларусі. Але што мяне дзівіць і прыемна здзіўляе – Украіна пакуль трымаецца. Яна на правакацыі супраць Беларусі не ідзе. Хаця яе актыўна падштурхоўваюць нашыя заходнія суседзі.
На сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым
19 студзеня 2023 года.

Танкі бруду не баяцца
Мабыць, пытанне нумар адзін для Украіны сёння – гэта чым ваяваць. Тэхніку, у тым ліку цяжкае ўзбраенне, Украіна, як водзіцца, клянчыць у сваіх заходніх гаспадароў. Патрабуе прычым усяго самага сучаснага і перадавога – аднымі “Хімарсамі”, “Байрактарамі” і “Джавелінамі” ды старымі танкамі Т-72 Зяленскага і яго кампанію зараз не задобрыш. Зрэшты, пакуль адны краіны і асобныя палітыкі ў іншых падобныя ўра-мілітарысцкія настроі толькі падтрымліваюць, другія асцярожнічаюць. Эксперты таму называюць некалькі прычын. Баяцца, што ўзбраенне не зможа належным чынам паказаць сябе на полі бою, а то і зусім будзе захоплена расійскім войскам – гэта раз. Разуменне таго, што павелічэнне ставак прывядзе не да міру, а да далейшай эскалацыі – гэта два. Ды і самі дзяржавы перш за ўсё павінны думаць пра ўласную бяспеку, а не пра ўкраінскія хацелкі…
– Цяпер Украіна зброі патрабуе ўсё больш і больш, – адзначае палітолаг Аляксей Бяляеў. – Але калі раней яны рабілі выгляд, што зброя ім патрэбна абарончая, то зараз гаворка зайшла пра танкі. А гэта відавочна наступальнае ўзбраенне. Украіна не хавае, што яна рыхтуецца да сур’ёзных баявых дзеянняў, якія найперш звязаныя з актыўнасцю і наступленнем. Танкі яны б і гатовы ўзяць любыя, але краіна ўжо атрымала дастаткова вялікую іх колькасць – больш за 350. Рознай мадыфікацыі старой савецкай тэхнікі, якая стаяла на ўзбраенні ў Польшчы і Чэхіі. Зразумела, што тэхніку давалі па прынцыпе “на табе, божа, што нам нядобра”. Цяпер жа Украіна патрабуе сучасныя нямецкія “Леапарды”. Чаму менавіта іх? Па-першае, такой тэхнікі ў Еўропе дастаткова шмат. Іх не трэба перакідваць, як тыя ж амерыканскія “Абрамсы”, з-за акіяна, – сваю ролю адыгрываюць выдаткі на лагістыку, транспартныя выдаткі і гэтак далей. Польшча, у якой каля 250 падобных машын на сваім узбраенні, атрымала іх ужо даўно, таму краіна прапа-ноўвала зрабіць наступны “фінт вушамі”: перадаць старыя “Леапарды” Украіне ўзамен на атрыманне ад Германіі новых. Дакладна на такое ж была згодна і Чэхія. Усё пытанне адрасавана ў бок Германіі, бо перадача танкаў трэцімі краінамі магчыма толькі са згоды самой Германіі. Менавіта таму Германіі выкручвалі рукі.
Некаторыя дэпутаты, зрэшты, прама нагадалі нямецкаму кіраўніцтву, чым у саракавых ім гукнулася, калі нямецкія танкі ваявалі ва Украіне супраць Расіі (чытай, СССР). Голас розуму перамог, і Германія пакуль сапраўды пайшла ў адмову. Аляксей Бяляеў тлумачыць чаму:
– Трэба разумець, што там ёсць розныя палітычныя сілы, у якіх дыяметральна супрацьлеглая пазіцыя наконт паставак узбраенняў Украіне.
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі, прадстаўніком якой з’яўляецца Шольц, займае сёння стрыманую і ўмераную пазіцыю, не імкнецца да эскалацыі. Яны не могуць заявіць напрамую, што танкі не дадуць ніколі і ні пры якіх абставінах, але ўсе разумеюць, што ёсць пэўная залежнасць Германіі ад Расіі, у тым ліку ёсць пэўныя палітычныя сувязі. Бо што такое перадача танкаў Украіне? Гэта эскалацыя. І такі крок будзе ўспрыняты вельмі негатыўна, як выклік, сігнал пра тое, што Германія ўступае ў вайну.

Прамая гаворка
Аляксандр Цішчанка, эксперт па нацыянальнай бяспецы:
– Абстаноўка вакол Украіны ўсё больш пачынае рэзаніраваць. Прычым у горшы бок. Народы, урады, эканоміка, палітыка, энергетыка, фінансы і нават культура знаходзяцца ў крытычным разладзе. У свеце знікла адзін-ства. Аанаўскія прынцыпы, агульначалавечыя падыходы і прыкметы цывілізацыі абрынуліся беззваротна. Вірус Украіны стымулюе сусветнае разлажэнне і хаос. Гэта ўжо новы від пандэміі, які пажырае сусветны розум і логіку. Усё больш і больш краін адчуваюць максімальныя перагрузкі ад падзення. Сытае стагоддзе Захаду скончылася.
Ваенная абстаноўка таксама падыходзіць да новай мяжы. Паставак натаўскіх узбраенняў, асабліва танкаў і ракет сярэдняй дальнасці, Кіеў патрабуе беспардонна. Сэнс гэтых дамаганняў увесь час трымаецца на атрыманні магчымасцяў атакаваць чырвоныя лініі з Расіяй, асабліва Крым. Увесь час у кіеўскім прыцэле трымаецца і Беларусь.
Пры ўсім пры гэтым і Берлін, і Парыж, і нават Вашынгтон разумеюць, што з заходняй зброяй Украіна ўжо будзе нагадваць малпу з гранатай. Па-першае, УСУ не навучаны выкарыстанню новай тэхнікі, а па-другое, ранейшага даверу ні Зяленскаму, ні яго арміі ўжо няма. Узбройваць рэжым, які прытрымліваецца ідэй нацызму, не грэбуе злачынных метадаў вядзення вайны, які граміць мірнае насельніцтва, атамныя электрастанцыі і грамадзянскія аб’екты, асцерагаюцца ўсё.
Традыцыйная заходняя тактыка ўзяць Расію і Беларусь на знясіленне правалілася. Усё паказвае на тое, што ўсім у Еўропе і свеце ўжо хочацца больш хуткага паражэння Кіева. У гэтым выпадку задаволеных будзе значна больш. Я б сказаў, што Захад сваімі праявамі ўсяляк імкнецца падштурхнуць Расію на больш рашучыя дзеянні. Украіна стала сусветным клопатам. У выпадку паражэння Зяленскага Расія па-ранейшаму застанецца для Захаду агрэсарам, але вось Украіне ўжо плаціць не давядзецца з прычыны адсутнасці такой. Захад ідзе па схеме: няма Украіны – няма праблем.

Хуткая дарога дадому
Другі нюанс – хто будзе ваяваць. Страты Украіны вялізныя. Па дадзеных нямецкай разведкі, якія пратачыліся ў друк, УСУ толькі ў баях за Бахмут штодня губляюць трохзначную колькасць салдат. І гэта, нагадаем, не адзіны напрамак. Новы віток набірае і мабілізацыя. Ваеннае кіраўніцтва “незалежнай” атрымала задачу сфарміраваць рэзервы. Мала таго, узяцца збіраюцца і за ваеннаабавязаных мужчын-украінцаў, якія спешна выехалі з пачатку СВА за мяжу. Весці іх воінскі ўлік будуць дыпламатычныя ведамствы, яны ж павінны садзейнічаць вяртанню такіх грамадзян у краіну. І гэта да пытання пра тое, чым можа Захад сапраўды дапамагчы Украіне.
– Краіну пакінула некалькі мільёнаў украінцаў, з іх з’ехала каля двух мільёнаў мужыкоў, якія, па сутнасці, збеглі ад мабі-лізацыі, – нагадвае старшыня праўлення РДГА “Беларускае таварыства “Веды” Вадзім Гігін. – Тое, што іх нейкім чынам трэба прызываць, гавораць і кіеўскія ўлады, і польскія генералы. Адна справа – украінскія жанчыны, дзеці. Але калі еўрапейцы, якія дапамагаюць украінцам, бачаць мужыкоў, якія ўсё ходзяць і патрабуюць сабе дапамог і асаблівай увагі… Патрабаваць, па-першае, ужо цяжка. Жыхары краін ЕС даюць адпор нахабным. З іншага боку, гэта поў-насцю падрывае ўсю рыторыку Захаду. Маўляў, калі яны гавораць, што ўвесь украінскі народ як адзін супрацьстаіць Расіі, то чаму не на фронце вось яны?

Лэнд-ліз ў абмен на суверэнітэт
Падобныя рухі цела Захаду ў бок Украіны, зрэшты, для краіны не больш чым мядзведжая паслуга. Выгадаатрымальнікі даўно вядомыя. У што дзякуючы падобнай “дапамозе” ператварылася краіна, таксама цалкам зразумела. Дырэктар Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі палітолаг Юрый Шаўцоў настойвае: гэтую дзяржаву незалежнай зараз назваць цяжка.
– Зброя ў іх звонку, ды яшчэ і ў доўг. Усё астатняе – таксама звонку, – канстатуе ён. – Эканоміка амаль не працуе. Энергетыка…
Украіна – гэта дзяржава, якая знаходзіцца на ўтрыманні Захаду. Ім у сваім сённяшнім эмацыйным стане здаецца, што ўсё гэта нармальна, што яны абараняюць Захад, але ж ім у любым выпадку за ўсё гэта давядзецца расплачвацца. Бясплатна ім ніхто нічога не дае. Эмацыйнае асляпленне ад патоку лэнд-лізу, ад таго, што ідзе з Захаду, засланяе галоўнае: краіна страціла магчымасць самастойнага развіцця, прычым надоўга. Цяпер гэта праблема некалькіх пакаленняў наперад.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о