Напрамак варты ўвагі

0
348

Напрамак варты ўвагі

На гэтым тыдні Петрыкаўшчыну наведалі дырэктар рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі і начальнік прадстаўніцтва Гомельскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Васіль Зубец.

Мэта візіту прадстаўнікоў арганізацый, якія курыруюць дзяржаўную палітыку ў галіне санаторна-курортнага лячэння – дыялог з жыхарамі па пытаннях аздараўлення, абмеркаванне магчымасцяў раёна ў дадзеным напрамку. У час візіту дэлегацыя, у суправаджэнні намесніка старшыні райвыканкама Святланы Сянько, наведала ДРАЦ “Пціч”, дзе пазнаёмілася з дзейнасцю арганізацыі, умовамі пражывання і аздараўлення адпачываючых. Дзіцячы аздараўленчы цэнтр уключае ў сябе медыцынскае аддзяленне, адміністрацыйна-лячэбны корпус, спальныя карпусы, памяшканні для заняткаў і адпачынку. Пражыванне арганізавана з усімі выгодамі, уключаючы шасціразовае харчаванне. Прадстаўнікамі кантралюючых органаў была адзначана дастаткова сучасная медыцынская база, наяўнасць выбару прапанаваных працэдур. Побач з традыцыйнымі, уведзены новыя медыцынскія паслугі. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца лячэбныя ванны, масаж, электратэрапія, галатэрапія, лячэнне мінеральнай вадой.

– У гэтым годзе ў Цэнтры аздаравіліся 3255 дзяцей нашай краіны. Ёсць магчымасць паправіць здароўе і дарослым людзям. Зразумела, любы жыхар Петрыкаўшчыны на агульных умовах можа прайсці курс аздараўлення на нашай базе або заказаць тур выхаднога дня, – падзялілася выконваючая абавязкі дырэктара Таццяна Маёрчык. – Напаўняльнасць Цэнтра заўсёды добрая, у бягучым годзе яна складае 94,8%.

Таццяна Адамаўна адзначыла, што ва ўстанове створаны годныя ўмовы для пражывання і лячэння насельніцтва: штат укамплектаваны як педагагічнымі, так і медыцынскімі работнікамі. Немалаважным з’яўляецца і тое, што ў Цэнтры створана часткова даступнае асяроддзе для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у тым ліку і інвалідаў-калясачнікаў, ёсць нумары для фізічна аслабленых дзяцей з бацькамі.

Кіраўнік рэспубліканскага цэнтра адзначыў, што на сённяшні дзень у краіне сістэма санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення працуе стабільна, не з’яўляецца выключэннем і Петрыкаўскі раён. Але, як вядома, няма мяжы дасканаласці. Пытанні ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, пашырэння якасці і колькасці паслуг актуальныя заўсёды для гэтай галіны.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о