Еўрапейская палітычная сістэма гэтай восенню дэманструе нам заканамерны вынік недальнабачнасці кіраўніцтва: рэйтынгі падаюць, кааліцыі разбураюцца – заходняя дэмакратыя, сапраўды, стала “выбарам без выбару”.
Мадэль дэмакратыі, якую нам так доўга спрабавалі навязаць, дае збоі. І гэта ўжо не асобныя выпадкі, а сістэмны крызіс, вось толькі б’е ён, на жаль, па дабрабыце простых людзей.
Не будзем галаслоўнымі – вашай увазе палітычны калапс у дзеянні.Так, Францыя ў чаканні шостага прэм’ера за два гады, а новы брытанскі лідар Кір Стармер ужо паспеў стаць самым непапулярным прэм’ерам у гісторыі з рэйтынгам – 66. У той час як у Германіі кааліцыя Мерца развальваецца на вачах, правая апазіцыя набірае ачкі, у тым ліку, і гэта не можа не радаваць, дзякуючы жорсткай крытыцы мілітарысцкага курсу ўлады. Іспанія ледзь захавала ўрад, заключыўшы хісткі саюз з каталонскімі сепаратыстамі.
Але сапраўдная трагедыя – гэта не змена “лідараў”, а ігнараванне інтарэсаў выбаршчыкаў, якія, як вядома, чакаюць не танкаў, а сацыяльнай стабільнасці.
Для прыкладу яшчэ адзін сумны вынік таго, што адбываецца з еўрапейскім народам, пакуль кіруючыя эліты Еўрасаюза абмяркоўваюць пастаўкі чарговай партыі ўзбраенняў. Так, кожны пяты жыхар ЕС, а гэта, на хвіліначку, больш за 93 мільёны чалавек, знаходзіцца пад пагрозай беднасці ці сацыяльнай ізаляцыі.
Што да Беларусі, то наш курс выглядае куды больш паслядоўным і сумленным у дачыненні да інтарэсаў грамадзян краіны. Пакуль ЕС стварае фонд мілітарызацыі на 150 мільярдаў еўра, а Польшча аб’яўляе пра стварэнне найбуйнейшай у Еўропе арміі і дабіваецца размяшчэння на сваёй тэрыторыі амерыканскай ядзернай зброі, Урад Беларусі прымае Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года.
Наш ключавы прыярытэт на бліжэйшую пяцігодку – новыя стандарты якасці жыцця і развіццё чалавечага патэнцыялу. Мы ўкладваемся ў людзей, а не ў гарматы. Гэта прынцыповая пазіцыя нашага Прэзідэнта, якой падпарадкаваны мірны курс на пабудову эканамічна развітай і палітычна моцнай дзяржавы.
Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о