Моцная краіна – моцныя рэгіёны

0
526

На жнівеньскім пасяджэнні выканкама абмеркавалі пытанні гатоўнасці ўстаноў адукацыі і спорту Петрыкаўшчыны да новага 2023/2024 навучальнага года, эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных аб’ектаў раёна і рэалізацыю рашэння Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 14 лістапада 2022 года №1643 “Аб дадатковых мерах па кадравым забеспячэнні дзяржаўных арганізацый”. У пасяджэнні прыняў удзел Міхаіл Русы, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Моцная краіна – моцныя рэгіёны

На Петрыкаўшчыне вядзецца актыўная работа па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Згодна ведамаснай справаздачы, фізічнай культурай і спортам у раёне займаюцца 5647 чалавек ці 22 % ад агульнай колькасці пражываючых.
Па інфармацыі загадчыка сектара спорту і турызму райвыканкама Алены Буракевіч, падрыхтоўку спартыўнага рэзерву ў раёне ажыццяўляе Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, у якой дзейнічае 4 аддзяленні па відах спорту: цяжкая і лёгкая атлетыка, футбол і валейбол.

Спартыўна-масавую і фізкультурна-аздараўленчую работу з дарослым насельніцтвам ажыццяўляе раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай”.

– Сёлета ў межах правядзення абласной спартакіяды “Спорт для ўсіх” клубам “Ураджай” у спаборніцтвах па баскетболе 3х3 заваявана 1 месца сярод дзяўчат і 2 месца сярод юнакоў, а таксама 2 месца ў спаборніцтвах па шахматах і 3 месца па настольным тэнісе сярод хлопчыкаў, – пазначыла Алена Анатольеўна.
Для арганізацыі правядзення спартыўна-масавай фізкультурна-аздараўленчай работы з дзецьмі і падлеткамі ў раёне функцыянуе 93 спартыўныя збудаванні, з якіх 70 знаходзяцца ў сельскай мясцовасці.

 

 

Моцная краіна – моцныя рэгіёны

Вялікую ролю ў арганізацыі якаснай і выніковай спартыўнай работы мае кадравы састаў. У 2023/2024 навучальным годзе трэніровачны працэс у ДЮСШ будуць забяспечваць 13 трэнераў-выкладчыкаў. Да работы прыступіць адзін малады спецыяліст. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна вучэбны прадмет “Фізічная культура і здароўе” выкладае 39 настаўнікаў, 38 з якіх маюць вышэйшую адукацыю.

З мэтай максімальнай загрузкі фізкультурна-спартыўных збудаванняў штогод у летні аздараўленчы перыяд на базе ДЮСШ арганізуецца работа спартыўных лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем. Паказчык ахопу спартсменаў-навучэнцаў аздараўленнем і вучэбна-трэніровачным працэсам у спартыўна-аздараўленчых лагерах у летні канікулярны перыяд склаў 48,8% пры плане 45,6%.

Сёлета перададзены ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі 5 спартсменаў-навучэнцаў: 4 – у футбольны клуб “Славія” і 1 – у ФК “Шахцёр”.
Адным з асноўных накірункаў дзейнасці ФСК “Ураджай” з’яўляецца развіццё масавай фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва. За 7 месяцаў бягучага года ў раёне праведзена 14 спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 803 чалавекі.

На працягу года ФСК “Ураджай” у раёне праводзіцца спартакіяда сярод калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў адукацыі і сельскіх выканаўчых камітэтаў, у якую ўключаны 11 відаў спорту. Найбольш актыўны ўдзел у спартакіядзе прымаюць Капаткевіцкі сельвыканкам, СУП “Палессе-Аграінвест”, РАНС, лясгас, ЦРБ і РЦГіЭ.

Моцная краіна – моцныя рэгіёны
Па меркаванні старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана, сельвыканкамы ў гэтым пытанні недастаткова актыўныя.

– Амаль палова насельніцтва пражывае ў сельскіх населеных пунктах, таму задача наступная: арганізаваць асобна спартакіяду сярод сельвыканкамаў і максімальна задзейнічаць спартыўную базу з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і заняткаў фізічнай культурай і спортам. Як вядома, актыўны лад жыцця станоўчым чынам уплывае на наша здароўе і самаадчуванне, – дадаў старшыня.
ДЮСШ заключаны дагаворы на аказанне платных спартыўных паслуг з 12 арганізацыямі і прадпрыемствамі.

Разам з тым, як адзначыла ў сваім выступленні загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Алена Буракевіч, для захавання ўзроўню загрузкі ў бягучым годзе неабходна накіраваць намаганні ўсіх зацікаўленых на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, аднаўленне спартыўнага інвентара і паляпшэнне санітарна-гігіенічных умоў у фізкультурна-спартыўных збудаваннях, а таксама на правя-дзенне маніторынгу найбольш запатрабаваных відаў фізкультурна-аздараўленчых паслуг, што аказваюцца насельніцтву.

Моцная краіна – моцныя рэгіёны

Як зазначыла Алена Буракевіч, развіццё сеткі аб’ектаў спорту ў сучасных умовах павінна абапірацца на падрыхтоўку спартыўнага рэзерву, удзел спартсменаў і зборных каманд па відах спорту ў абласных і рэспубліканскіх спартыўных мерапрыемствах, развіццё фізічнай культуры сярод насельніцтва.

Міхаіл Русы, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адзначыў высокі ўзровень аснашчанасці раённага цэнтра аб’ектамі спартыўнай інфраструктуры і не толькі. Па меркаванні Міхаіла Іванавіча, Петрыкаў сёння перспектыўны райцэнтр, узор таго, як рэалізуецца ключавы прыярытэт пяцігодкі: моцная краіна – моцныя рэгіёны.

 

Моцная краіна – моцныя рэгіёны

– Развіццё краіны цалкам і поўнасцю залежыць ад развіцця рэгіёнаў. Наколькі паспяхова будзе адбывацца гэты працэс, настолькі паспяховымі будуць сама дзяржава і яе экаоміка. Па сутнасці, гэты механізм мы ўжо стварылі. У бліжэйшыя гады будзе забяспечана паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця нашых рэгіёнаў і, як следства, скарачэнне разрыву ў якасці жыцця насельніцтва ў горадзе і вёсцы, – падкрэсліў Міхаіл Русы.

 

Моцная краіна – моцныя рэгіёны

Закрануў Міхаіл Русы і праблемы размеркавання выпускнікоў ВНУ:
– Не сакрэт, што значны працэнтаў выпускнікоў ВНУ шукае магчымасць не паехаць у глыбінку. На мой погляд, раёну трэба зрабіць сацыяльны заказ: вызначыць, якія спецыялісты будуць запатрабаваны ў раёне, прыняць абітурыентаў па мэтавым накіраванні на бюджэтныя месцы і даць ім павышаную стыпендыю, можа быць, нават адкрыць спецыяльны рахунак. Усё гэта зрабіць, разлічваючы на тое, што праз некалькі гадоў раён атрымае запатрабаванага спецыяліста, які нікуды не паедзе, будзе жыць і працаваць на сваёй радзіме. Дзяржава дапаможа яму і з жыллём, дасць танны крэдытны рэсурс, другія бонусы і прэферэнцыі.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о