Калі чакаць адноўленую АЗС?

Пэўна, адно з найбольш хвалюючых надзённых пытанняў, што паўстала сярод жыхароў райцэнтра і блізляжачых неселеных пунктаў: калі адновіць працу аўтазаправачная станцыя ў Петрыкаве? З гэтай нагоды мы і адправіліся на будаўнічую пряцоўку ў паўночнай частцы горада.

Калі чакаць адноўленую АЗС?

Калі чакаць адноўленую АЗС?

 

Начальнік участка АЗС-індустрыі “Беларусьнафта” Раман Мачальскі (на фота) паведаміў: “У сувязі з нестабільнасцю цэн на матэрыялы, ёсць некаторыя карэкціроўкі, звязаныя з пераглядам коштаў і работы з заказчыкам. Але ў агульных рысах усё пакуль складваецца належным чынам і мы плануем, што запуск АЗС адбудзецца напрыканцы гэтага месяца. Калі, з-за названых прычын, тэрміны здачы аб’екта падоўжацца, то запраўка будзе здадзена ў эксплуатацыю прыблізна 15 мая”.

 

Як паведаміў спецыяліст, на аб’екце ўсталяваны больш хуткія заправачныя калонкі. Што да колькасці, то іх стане на адну больш. Акрамя гэтага з’явіцца пункт зарадкі для электрамабіляў. Наведвальнікаў будзе чакаць кафэ з навесам для летняй тэрасы.

Калі чакаць адноўленую АЗС?

На рэканструкцыі запраўкі, акрамя спецыялістаў “Беларусьнафты” працуюць спецыялісты 22 падрадных арганізацый. Агульная гатоўнасць навеса, паліўнай тэхналогіі – 100 %, у поўнай меры выкананыя закупкі мэблі і абсталявання, будаўнічае аздабленне выканана на 95 %, агульнае добраўпарадкаванне – на 80 %, азеляненне – на 15 %, але апошнія працэдуры кароткатэрміновыя і не патрабуюць шмат часу.Калі чакаць адноўленую АЗС? Калі чакаць адноўленую АЗС? Калі чакаць адноўленую АЗС?

Калі чакаць адноўленую АЗС?

Калі чакаць адноўленую АЗС?

 

Пытаннямі добраўпарадкавання займаюцца землякі з ДРБУ-112. Прараб дарожна-будаўнічай арганізацыі Павел Жукоўскі (на фота) адзначыў, што нашыя спецыялісты ўкладваюць тратуарную і такцільную плітку, бардзюрны камень і займаюцца пытаннямі азелянення. Заўтра дарожнікі пачнуць укладваць першы пласт асфальта.

 

 

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о