Гісторыя, традыцыі, партыя – наш нацыянальны падмурак

0
429

Напярэдадні Дня народнага адзінства ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №2” адбылося ўручэнне партыйных білетаў членам Петрыкаўскага раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”.

Гісторыя, традыцыі, партыя –  наш нацыянальны падмурак
У сваім выступленні старшыня раённага аддзялення, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько падкрэсліла важнасць гэтага мерапрыемства:

“Быць членам партыі – гэта адначасова ганарова і вельмі адказна. Уручэнне членскіх білетаў – гэта важная падзея для кожнага патрыёта нашай краіны. Сёння, як ніколі, нам неабходна стаць плячом да пляча, аб’яднацца на карысць міру, стварэння, працвітання, шчасця нашых дзяцей і будучых пакаленняў. Толькі ўсе разам мы зможам стварыць трывалы падмурак нашай краіне, нашай дзяржаўнасці”.

Першыя партыйныя білеты ўручаны 32 членам раённага аддзялення. Па меркаванні прысутных, гэта падзея для кожнага новага члена партыі, безумоўна, асаблівая, яна аб’ядноўвае нашых землякоў у жаданні бачыць сваю Радзіму яшчэ больш квітнеючай і зрабіць для гэтага ўсё магчымае.

Старшыня раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Святлана Сянько павіншавала аднапартыйцаў з надыходзячым святам, Днём народнага адзінства:

– Мы адзначаем маладое дзяржаўнае свята, свята мудрасці, пераемнасці пакаленнняў, самаадданасці беларусаў, непахіснасці нацыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла нам перамагчы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адстаяць суверэнітэт у сучасныя дні, калі з’явіліся спробы дэзарыентаваць грамадства, парушыць адзінства народа. Мы павінны шанаваць сваю гісторыю, традыцыі і нацыянальны падмурак, які з пакалення ў пакаленне будаваў беларускі народ. Патрыятызм, адкрытасць, узаемадапамога, павага да лю-дзей ва ўсе часы былі візітнай карткай беларусаў.
Прыміце пажаданні моцнага здароўя, стабільнасці і бадзёрасці духу! Давайце разам працаваць са стараннасцю і любоўю на карысць нашай любай краіны!

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о