У рамках рабочага візіту на Петрыкаўшчыну адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Сянько з валанцёрамі аб’яднання «Сярэбраны ўзрост».
Гэтыя людзі — сапраўдны прыклад аптымізму і актыўнай жыццёвай пазіцыі. Падчас сустрэчы ўдзельнікі аб’яднання з вялікім задавальненнем дзяліліся сваімі думкамі, прапановамі і, вядома ж, багатым жыццёвым досведам.
Яны расказалі пра свае шматлікія захапленні, пра тое, як насычана і цікава бавяць час у сценах цэнтра, знаходзячы тут аднадумцаў і падтрымку. Адкрытая размова дазволіла пачуць прапановы, якія датычацца развіцця сацыяльнай сферы і паляпшэння якасці жыцця ў рэгіёне.
Атмасфера сустрэчы была па-сапраўднаму ўтульнай і сямейнай. Упрыгожаннем мерапрыемства сталі музычныя нумары, падрыхтаваныя валанцёрамі цэнтра.
Меладычныя песні і шчырыя выступленні падарылі ўсім прысутным выдатны настрой і зарад бадзёрасці.








Оставить комментарий